Абмеркаваньне:Косіна

Апошні каментар: 16 лістапада 2019, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Назва

Назва

рэдагаваць

Цікавая сытуацыя з гэтай назвай. Паводле ВГАБ (т. 2, с. 249) гістарычнай назвай вёскі Лагойскага раёну зьяўляецца назва Косін. Гэтае пацьвярджае і ГВБ (8-3, с. 73). А вось у ВГАБ (т. 3, с. 264) зьмяшчаецца больш інфармацыі: назва Косін зьяўляецца гістарычнай і для вёскі Ваўкавыскага раёну. Таксама тамака сьцьвярджаецца, што на тэрыторыі сучаснага Ваўкавыскага раёну раней яшчэ існаваў і двор з назвай Косін. Дарэчы, двор Косін існаваў і на тэрыторыі сучаснага Лагойскага раёну і зараз ён працягвае існаваць як пасёлак Чарняхоўскі. Пры гэтым у ГВБ (8-3, с. 141) сьцьвярджаецца, што апошні быў заснаваны толькі ў 1969 годзе.

Таму я прапаную ўсюды выкарыстоўваць назву Косін. Што тычыцца Чарняхоўскага, то гэты выпадак трэба будзе разгледзіць асобна і больш дэталёва. --Ліцьвін (гутаркі) 18:03, 16 лістапада 2019 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Косіна».