Абмеркаваньне:Клімэнт I (папа рымскі)

(Перанакіравана з «Абмеркаваньне:Клімент I (папа рымскі)»)
Апошні каментар: 4 жніўня 2015, ад удзельніка Dymitr у тэме Назва артыкулу

Шчыра кажучы, руская вэрсія, зь якой перакладзены тэкст артыкула, даволі павярхоўная. Вы ня будзеце супраць, калі я паспрабую перапісаць артыкул? Там даволі шмат што трэба дадаць (напрыклад, пасланьняў Клемента да Карынцянаў ёсьць два, зь іх першае лічыцца сапраўдным, а другое - пазьнейшым тэкстам, памылкова прыпісаным Клементу, у артыкуле яны нібыта зьліліся ў адно; рэліквіі сьвятога былі знойдзеныя Кірылам і Мэтодыям і частка іх была прынесеная ў Кіеў; і шмат яшчэ чаго варта дадаць) AntonBryl 16:19, 23.04.2006 (UTC)

Навошта пытацца, гэта вольная энцыклапедыя - тым больш, што хібы артыкула відавочныя, але напісаць больш разлеглы артыкул не маю часу. Уогуле была б вельмі добра далучыць да гэтай працы чалавека больш чым я дасведчаннага ў гэтым пытанні - зараз раблю для гэтага пэўныя захады. --MaximLitvin 16:37, 23.04.2006 (UTC)
P.S. Была б неблага зрабіць караценькія накіды для кожнага папы, каб пасля кожны мог нешта дадаць. Бо людзі звычайна калі бачаць, што каб напісаць адзін-два сказы трэба яшчэ і артыкул ствараць, тады уогуле нічога не робяць - лянота самая распаўсюджаная люцкая загана. --MaximLitvin 17:22, 23.04.2006 (UTC)

Назва артыкулу

рэдагаваць

Навошта папа рымскі пісаць зь вялікай літары, гэта ж толькі тытул, як рымскі імпэратар ці гішпанскі кароль? --Dymitr 21:52, 4 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Клімэнт I (папа рымскі)».