Абмеркаваньне:Каралі Кастыліі і Леону

Спадару Юры Канавалаў: У назове гэтага артыкула дзьве памылкі.

1. Ліён - гэта францускі горад. Гішпанскае слова Leon перадаем у беларускай як "Ляон" у тапонімах і антрапонімах:

  • Ляон (горад, правінцыя, гістарычная калеўства ў Гішпаніі)
  • Ляон (дэпартамэнт Нікарагуа)
  • Новы Ляон (штат Мэксыкі)
  • Ляон Фэбрэс-Кардэра (імя былога Прэзідэнта Эквадору)
  • Лусьяна Ляон (прозьвішча пэруснскае палітычнае дзяячкі).

2. Князі, графы, прынцы ня ёсьць каралямі. І пазначаныя у першай частцы сьпісу ня мелі дачыненьня да Ляону.

Думаю, што трэба зьмяніць назоў на "Валадары Кастыліі"--Andrei 21:20, 19 красавіка 2008 (UTC)


Шаноўны спадар Андрэй! Вялікі дзякуй за Вашыя заўвагі, якія, безумоўна, занатаваныя і будуць ужытыя, але, мне падаецца, такія рэчы трэба абмяркаваць:

- магу пагадзіцца наконт Ляону - мая цяжкасьць у гэтым сэнце ёсьць у тым, што па-гішпанску назва вобласьці León. Бліжэйшая беларуская транслітэрацыя - Ляон, але у такім разе, паводле фанэтыкі мы мусім казаць Лявон. Я ў разгубленнасьці, калі шчыра. Але калі спадар ліча, што назва вобласьці мусіць быць зьменена на Ляон, то калі ласка.

- што да назвы, то артыкул я яшчэ ня скончыў. Я б хацеў захаваць яго, як Каралі Кастыліі і Ліёна (альбо Ляона)."--Jury Kanavalau 22:42, 22 красавіка 2008 (GMT)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Каралі Кастыліі і Леону»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Каралі Кастыліі і Леону».