Абмеркаваньне:Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»

Палянізм

рэдагаваць

На што нам польскае слова "цікавосткі"?

А як будзе лепей? Можа цікавыя факты?
Хаця я вось пра іншае думаю: што б знабіць з гэтым двукосьсем у назьве? Можа проста прыбраць, ці ў дужкі, ці саму гэтую мянушку толькі ў артыкуле згадваць? Ня ведаю...
zedlik 06:21, 19 студзеня 2009 (UTC)
Мяркую, што можна выкарыстоўваць дужкі (альбо без двукосьсяў, як у выпадках каралёў). --EugeneZelenko 14:58, 19 студзеня 2009 (UTC)
Сам артыкул варта назваць Караль Станіслаў Радзівіл, а з Пане Каханку зрабіць перанакіраваньне. --Red_Winged_Duck 15:11, 19 студзеня 2009 (UTC)
Я б падтрымаў гэты варыянт. —zedlik 17:17, 19 студзеня 2009 (UTC)
Ёсьць 3 К. Ст. Радзівіллаў: таксама pl:Karol Stanisław Radziwiłł (kanclerz wielki litewski) і Караль Станіслаў род. 1931. Вядомы быў пад прозьвішчам «Пане Каханку», я б не прыбіраў. Bocianski 18:25, 19 студзеня 2009 (UTC)
  • Як правільна: Барскія канфэдэраты ці Удзельнікі Барскай канфэдэрацыі? Bocianski 21:36, 16 лютага 2009 (UTC)
Мяркую, абодва варыянты правільныя. --Ліцьвін 22:09, 16 лютага 2009 (UTC)

Назва артыкулу

рэдагаваць

Я лічу, што назва артыкула не адпавядае стандартам назваў артыкулаў у Вікіпэдыі, наколькі я разумею. То бок, мянушкі (Пане Каханку) быць не павінна... Што думаеце? — Wizardist 23:32, 22 жніўня 2009 (UTC)

Па ідэі, так, думаю, што можна скараціць да імя безь мянушкі. —zedlik 01:55, 23 жніўня 2009 (UTC)
Мянушку скарачаць ні ў якім разе няможна. Я сьвядома ўвёў яе ў назву артыкулу, каб адрозьніваць Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку» ад проста Караля Станіслава Радзівіла. Зьвесткі пра апошняга, напрыклад, Канцлеры Вялікага Княства Літоўскага. То бок гэта абсалютна розныя людзі, і той, хто стварыў перанакіраваньне з кароткага імя, у карані няправы. --Taravyvan Adijene 11:16, 23 жніўня 2009 (UTC)
Зразумела, дзякуй вялікі за зьвесткі, я быў ня ў курсе. Тады мянушка відавочна патрэбная. Перакіраваньне я стварыў таксама па гэтай самай прычыне, зараз выпраўлю. —zedlik 19:07, 23 жніўня 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»».