Абмеркаваньне:Канасамэнт
мейсца - нармалёвае беларускае слова. Дамаўляліся ж не змагацца з правапісам?--Czalex 05:13, 12.06.2005 (UTC)
- У слоўніку НН ёсьць толькі месца. Праверка правапісу для Word таксама ведае толькі месца.
- Філязофскае пытаньне: як адрозьніваць памылкі ад асаблівасьцей правапісу канкрэтнай асобы?
- EugeneZelenko 13:53, 12.06.2005 (UTC)
- паспрабуйце хіба ўвесьці "мейсца" ў Google, каб пераканацца, што гэта ўсё-ткі слова агульнаўжыванае і агульнапрынятае, а не асаблівасьць правапісу маёй канкрэтнай асобы--Czalex 18:11, 12.06.2005 (UTC)
- Мне цяжка спрачацца на філялягічныя тэмы — не мая спэцыяльнасьць.
- Але навошта, калі ёсьць некалькі варыянтаў напісаньня, трэба выкарыстоўваць менавіта меней прыняты (пошук у слоўніках http://slounik.org — 1 варыянт)?
- EugeneZelenko 18:49, 12.06.2005 (UTC)
- а чаму не? Усё роўна сынонімы (дый Божаж мой, адна літара розьніца)--Czalex 19:29, 12.06.2005 (UTC)
- Ну дык чаго распачынаць гаворку пра «змаганьне з правапісам», калі «ўсё роўна сынонімы»? --EugeneZelenko 19:40, 12.06.2005 (UTC)
- А навошта распачынаць самое змаганьне з правапісам?--Czalex 20:47, 12.06.2005 (UTC)
- Калі гэта разглядаецца як змаганьне з правапісам, прашу прывесьці абгрунтаваньне (са спасылкамі на незалежныя крыніцы), чаму ў артыкулах ад Czalex можна выкарыстоўваць толькі мейсца. Прычына «таму што гэтак думае Czalex» не разглядаецца. --EugeneZelenko 03:08, 13.06.2005 (UTC)
- Таму што слова, пададзенае мной беспадстаўна замяняецца на сынонім, такім чынам парушаецца аўтарскі правапіс, што парушае пагадненьне аб нязьмене правапісу.
- Прычына - "таму што Czalex - аўтар артыкулу" --Czalex 15:40, 13.06.2005 (UTC)
Перад тым, як разглядаць асабістыя густы і перавагі Czalex-а ў сфэры выбару сынонімаў у якасьці правапісу, які трэба абараняць ад зьменаў, хацелася бы:
- пабачыць збор правапісаў і слоўнікі з Czalex-евіцай
- даведацца, якія філёлягі ці навуковыя ўстановы ўдзельнічалі ў яго распрацоўцы
- ацаніць колькасьць носьбітаў/прыхільнікаў/аматараў
EugeneZelenko 01:06, 14.06.2005 (UTC)
- А сур'ёзна размаўляць вы ўжо ня ў стане?--Czalex 09:29, 15.06.2005 (UTC)
- Я размаўляю сур'ёзна. Паколькі быў абвінавачаны ў «змаганьні з правапісам», хачу зразумець, што гэта за правапіс. Ці ўсё ж гэта ня правапіс? --EugeneZelenko 13:36, 15.06.2005 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Канасамэнт»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Канасамэнт.