Абмеркаваньне:Калібр

Ствол ружжа гэта раптам не ру́ля [1]? --Jauhienij 15:02, 11 чэрвеня 2010 (UTC)

Для ружжаў і стрэльбаў такая назва прымяніма, пра драбавікі няведаю --HK-47 15:18, 11 чэрвеня 2010 (UTC)
  • Хацеў зьвярнуць увагу, што паводле БКП мае быць калібр (п. 27): У канцавых спалучэньнях (апроч dr, tr) устаўная галосная літара ня пішацца: уласнабеларускія вепр, корм, сойм; пазычаньні акр, англ, ансамбль, гафн (хімічны элемэнт), глябалізм, горн (музычны інструмэнт), дыназаўр, дызайн, дырыжабль, жанр, кадм (хімічны элемэнт), калібр, кембр (геалягічная эпоха), кімбр (з племя кімбраў), крынглз, крэмль, лэйбл, макракосм, мангль, манэўр, нэгр, сынгл, тыгр (побач з тыгра), тэмбр, шлягбаўм, штурм, шыфр; Гэрцль, Майкл, Майлз, Люўр, Маўр, Сатурн, гурт “Дып Пэрпл”. --Казімер Ляхновіч 19:42, 11 чэрвеня 2010 (UTC)
Ну дык вырашайце, зноў пераносіце ці не? --HK-47 19:47, 11 чэрвеня 2010 (UTC)
Пачакаем меркаваньне EugeneZelenko. Калібар ёсьць у слоўніку Наша Нівы, аднак звычайна ў падобных выпадках перавага аддаецца БКП-2005 як больш позьняму і больш аўтарытэтнаму выданьню. --Казімер Ляхновіч 22:20, 11 чэрвеня 2010 (UTC)
Прашу прабачэньня, глядзеў толькі слоўнік НН. Трэба пераносіць назад. Але ёсьць пытаньне — ці варта пакінуць перанакіраваньне калібар? --EugeneZelenko 13:57, 12 чэрвеня 2010 (UTC)
Перапрошваю за затрымку з адказам. Як на маю думку, перанакіраваньне з «калібар» можна пакінуць, бо пакуль што артаграфічны слоўнік НН зьяўляецца найбольш поўным і аўтарытэтным слоўнікам для клясычнага правапісу, і ім карыстаецца даволі шмат людзей. Да таго, разыходжаньняў з БКП-2005 тамака, здаецца, даволі няшмат. --Казімер Ляхновіч 20:51, 18 чэрвеня 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Калібр».