Абмеркаваньне:Калумбія (рака)
Назва
рэдагавацьНа маю думку, назва «Калумбія» не зьяўляецца карэктнай: гэта альбо Калюмбія, калі лічыць пазычаньне лацінскім/даўнім, альбо Каламбія ў адваротным выпадку. —zedlik 04:29, 16 лютага 2014 (FET)
- Згодны зь першым варыянтам, бо ад Калюмба. --Renessaince 11:11, 16 лютага 2014 (FET)
- Напэўна, варта спраўдзіць паводле крыніцаў клясычным правапісам (а яны, безумоўна, павінныя быць. Пагатоў, можа ўзьнікнуць даволі дваістая сытуацыя, бо ангельскае l паводле БКП амаль заўсёды не мякчэе). Дарэчы, пры найменьні ракі адразу ж паўстане пытаньне й з канадзкай правінцыяй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 15:18, 16 лютага 2014 (FET)
- Так, для правінцыі тое самае. Абодва артыкулы перанёс Удзельнік:Dymitr, я думаю, што варта пачакаць ягонага меркаваньня. —zedlik 15:35, 16 лютага 2014 (FET)
- Радыё «Свабода»: акруга Калюмбія (226), акруга Калумбія (1), акруга Каламбія (2), Брытанская Калюмбія (1), Брытанская Калумбія (1).
- «Наша Ніва»: акруга Калюмбія (3), Калумбію не разглядаем, Брытанская Калюмбія (1), Брытанская Калумбія (1 нарк.).
- «Архэ»: акруга Калюмбія (2), акруга Калумбія (4 нарк.), Брытанская Калюмбія (2), Брытанская Калумбія (0).
- Адносна ракі́ нічога ня гугліцца. --Renessaince 16:14, 16 лютага 2014 (FET)
- Пры пераносе я кіраваўся тым , што ангельская «l» перадаецца цьвёрда, у правілах нават напісана: 19:56. L перадаецца цьвёрда ў бальшыні англіцызмаў, а таксама ва ўласных назовах неангельскага паходжаньня, якія прыйшлі праз ангельскую. Як раз гэта варыянт Брытанскай Калумбіі. Цікава, што ў пункце 29:87 як прыклад прыведзены Каламбус (Columbus). --Dymitr 16:38, 16 лютага 2014 (FET)