Абмеркаваньне:Замкавая царква (Наваградак)
Пабудаваны пасярод замку першай сталіцы ВКЛ - наколькі я ведаю, карэктнасьць азначэньня Наваградку як сталіцы ВКЛ (і ўвогуле існаваньне ў ВКЛ ў гэты перыяд сталіцы) аспрэчваецца. Магчыма, у гэтым артыкуле лепей абысьціся больш мяккай фармулёўкай, а пытаньне пра сталічнасьць пакінуць артыкулу пра ўласна Наваградак. AntonBryl 17:02, 25 лютага 2008 (UTC)
- Магчыма і так. Але гэта спрэчная сталічнасьць, трэба пагадзіцца, адбілася і на факце абмураваньня замка і самой царквы. Варта падкрэсьліць проста статус наваградка, неяк. --Мікола Волкаў 17:10, 25 лютага 2008 (UTC)
- Падкрэсліць можна "буйнейшы горад і адна з асноўных рэзідэнцый вялікага князя ў 13 ст.", але ці мае гэта дачыненне да тэмы артыкула. Як аб першым каменных храме, здаецца, казаць не выпадае -- у 1150-я была пабудаваная Барысаглебская, а пры Віценю дамініканскі (мінарытскі? ці які?) касцёл. Ці памыляюся? --MaximLitvin 19:02, 25 лютага 2008 (UTC)
- Пагаджаюся, рэч увогуле тэмы касьцёла не тычыцца, там проста ў першым варыянце тэксту ішло шмат аб вялікім значэньні храма ў самой дзяржаве. Як лепей выкруціцца з гэтага становішча не зусі уяўляю, хаця, быццам, тады не было сталіцаў яўных, але Наваградак быў нечым усёткі большым за рэзідэнцыю, на мой погляд. Супраць зьняцьця "сталіцы" нічога ня маю.
- "Першы храм на замку", мелася на ўвазе першы мураваны варыянт гэтага самага храму, а зусім не аб храмах наваградка. Зараз перапраўлю. Пра Барысаглебскі і дамініканскі ніяога ня ведаю, на жаль, калі падкажаце, літаратуру, Максім, буду ўдзячны. --Мікола Волкаў 20:44, 25 лютага 2008 (UTC)
- Ён мінарыцкі (францысканскі) быў-такі. Насевіч пра яго піша са спасылкаю на лісты Гедыміна за 1323 год, дзе гэты касьцёл (і яго спаленьне тэўтонамі ў 1314, і адбудову пасьля гэтага) згадана. Але ці мураваны быў, ня ведаю. Вось і ў тыя гедымінавы лісты (гэты й гэты) зараз адмыслова зазірнуў - ня сказана там, проста згаданыя касьцёлы, дамініканскі й францысканскі ў Вільні й францысканскі ў Наваградку. AntonBryl 21:21, 25 лютага 2008 (UTC)
- А храм 1150-х - гэта, пагадзіцеся, ня "ў Княстве" ў кожным разе - гэта на будучай тэрыторыі Княства; а так і полацкую Сафію можна згадаць. AntonBryl 21:26, 25 лютага 2008 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Замкавая царква (Наваградак)»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Замкавая царква (Наваградак).