Абмеркаваньне:Дэўтэр

я лічу, што варта перайменаваць артыкул, бо канчаткі -ій, -ый для бел. мовы не характерныя Vilkas 19:41, 17 Dec 2004 (UTC) тое ж самае тычыцца артыкулу "Трытый" ды іншых // Vilkas 19:43, 17 Dec 2004 (UTC)

Я браў за аснову слоўнік Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. 1995. Я разумею вашу думку, але наколькі я ведаю, ніводны слоўнік не фіксуе напісаньня дэўтэры і трыты. Калі-ж пашукаць Гуглом, то ён знаходзіць дзьве старонкі са словам "дэўтэрый" і чатыры старонкі са словам "дэйтэрый", але ноль старонак са словам "дэйтэры". Тое самае датычыць слова "трыты" (ніводнай старонкі). --Rydel 19:55, 17 Dec 2004 (UTC)
У выпадку зь хімічнымі элемэнтамі гэта можа гучаць амаль камічна. Helium - гелі. Lithium - літы. Natrium - натры. :)))) Давайце карыстацца існуючымі слоўнікамі, а не словатворчасьцю. --Rydel 01:06, 18 Dec 2004 (UTC)
Выдадзеная нядаўна кніга "Спроба сучаснай нармалізацыі.." (thx to User:Czalex за спасылку) падае толькі варыянт "Дэўтэр". Тое ж тычыцца усіх хімічных тэрмінаў, якія на лаціне на "ium" --Monk 05:19, 02.06.2005 (UTC)
Трытый -> трыт, літый -> літ, нобэлій -> нобэль. Нобэля нашым Вялікім Мовазнаўцам! --Zban
Не разумею вашага сарказму. Цытую паводле гэтага арыткулу на Радыё Свабода: "Сапраўды, шэраг уласнабеларускіх і пазычаных назоўнікаў мужчынскага роду афармляюцца безь нехарактэрных для нашай мовы фіналяў -ій, -ый. І сярод іх хімічныя тэрміны: алюмін, амон, бар, ванад, галь, гафн і г.д., у тым ліку і рад. Але гэта — ня наша прапанова, у дадзеным выпадку мы падтрымалі прапанову саміх хімікаў. Дыскусія на гэтую тэму вядзецца ўжо даволі даўно, ёсьць шэраг публікацыяў, дзе пераканаўча даводзіцца правамернасьць выкарыстаньня менавіта такіх формаў." --Red_Winged_Duck 10:06, 02.06.2005 (UTC)
Не разумееце? А можа вы яшчэ і на "шэраг публікацыяў, дзе пераканаўча даводзіцца правамернасьць выкарыстаньня менавіта такіх формаў" спаслацца можаце, а не на свабодаўскую размову? Удзячны загадзя і бязмерна, Zban.

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Дэўтэр»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Дэўтэр».