Абмеркаваньне:Дэкада цыганскай інтэграцыі
Дэкада ці дзесяцігодзьдзе?
рэдагавацьЗдаецца, у гэтым выпадку decade – гэта дзесяцігодзьдзе, напэўна і ў назьве лепей выкарыстаць дзесяцігодзьдзе? Дэкада, як мне здаецца, часьцей выкарыстоўваецца для пазначэньня тэрміну ў 10 дзён. --Red_Winged_Duck 13:27, 12.12.2005 (UTC)
- Слова дэкада можа зазначаць як 10 дзён, так і 10 год, хаця дзесяцігодзьдзе ў дадзеным выпадку больш трапны варыянт, безумоўна.
- А inclusion, дарэчы, не зусім інтэграцыя. Проста назва Дзесяцігодзьдзе цыганскага ўключэньня (у сацыяльнае жыцьцё) гучыць даволі шурпата. --JanMarozau 14:13, 12.12.2005 (UTC)
- Мо, "далучэньня"?
- Усё адно інтэграцыя лепш. Тым больш, што па-цыганску гэтая ініцыятыва завецца менавіта так - Rromane Integraciaqi Dekada --JanMarozau 15:03, 12.12.2005 (UTC)
Інтэграцыя
рэдагавацьЧэхі адназначна кажуць гэтаму працэсу інтэграцыя.