Абмеркаваньне:Гомель

Апошні каментар: 22 студзеня 2011, ад удзельніка Zedlik у тэме Транспарт

Калі ніхто ня супраць, то я выдалю глупствы пра "Го-го! Мель!" Гэтыя бабкіны казкі ўбіваюць у галаву шмат каму, але ж насамрэч назва Гомель з'яўляецца вельмі позна, дзесьці ў 18 ст. Таму гэтая лягенда ня мае аніякага грунту. --Fobos2k 16:14, 10.07.2006 (UTC)

Падтрымліваю, бо і на самой справе "Го-го! Мель!" - бабкіны казкі. -- MaximLitvin 17:08, 10.07.2006 (UTC)

Гэты артукул разьмясьціў я (Vaukalaka 18:14, 9 кастрычніка 2009 (UTC)) - бо яго ж таксама надрукаваў у getman.by. Шкада, што й сёньня яго разьмясьціў без рэгістрацыі ў ВІКІ. Можа я нешта зрабіў ня правільна - парайце калі ласка, каб у будучым болей грунтоўны й дасканалы матэрыял быў.

Калі гэта Ваш уласны тэкст, то пытаньне здымаецца. --EugeneZelenko 14:12, 10 кастрычніка 2009 (UTC)

Пра паданьне "Го! Го! Мель!" - ня сам прыдумляў, тое напісана ў Рагалёва й лічу, што трэба аставіць, але можа трошкі зьмяніць сэнс (ходзіць ці існуе такое паданьне: ну і сам тэкст такога паданьня-версіі)Vaukalaka 18:18, 9 кастрычніка 2009 (UTC)

Аб узросце горада

рэдагаваць
  • А хто што можа сказаць з нагоды заявы Макушнікава? --RagNaRog 09:18, 19 верасьня 2007 (UTC)

Асноўныя дадзеныя

рэдагаваць

Справа ў абагульняючай таблічцы ў пунтце Аўтамабільны код памылка (замест 6 (тычыцца Магілёўскай вобласьці) трэба 3). Таму выпраўляю яе. Vaukalaka 11:15, 9 лістапада 2009 (UTC)

Транспарт

рэдагаваць

Інфармацыя ўжо не адпавядае сучаснасьці. Зьявіліся маршруты тралейбусаў 9, 21, 23, ужо больш не існуюць 10а, 15а. Апошнім пашырэннем тралейбуснай сеткі было давядзенне яе да мікрараёну Клёнкаўскі. А даўжыня ўсіх аўтобусных маршрутаў 666 км - няўжо гэта не жарт? І па якому году гэтую інфармацыю бралі?Dark534 02:04, 22 студзеня 2011 (EET)Адказаць

Асноўная праблема ў тым, што гэтую інфармацыю могуць праверыць/выправіць толькі жыхары Гомеля. Калі вы валодаеце актуальнымі зьвесткамі, і маглі б прывесьці гэтую інфармацыю ў стан, які б адпавядаў сучаснасьці, то, я думаю, усе былі б вам вельмі ўдзячныя. Там, дзе інфармацыя выглядае сумнеўна, але няма магчымасьці выправіць, стаўце шаблён {{Няма крыніцы}}, пазьней гэтыя недакладныя зьвесткі можна будзе выдаліць зусім. —zedlik 02:11, 22 студзеня 2011 (EET)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Гомель».