Абмеркаваньне:Гель

Назва артыкулу

рэдагаваць

Артыкул варта перанесьці ў Гель паводле БКП (разьд.4, п.17, у блёку хімічныя тэрміны) —DKorybut 17:16, 5 верасьня 2010 (UTC)

Па-першае, каб адрозьніваць ад гелю, і
па-другое, паводле часопісу,
прапаную тэрмін Гэлі. --Taravyvan Adijene 19:19, 5 верасьня 2010 (UTC)
Навошта штосьці прыдумваць, у БКП ясна сказана як трэба пісаць хімічныя тэрміны (глядзім п.17). Для нагляднасьці напішу шчэ і тут: «хімічныя тэрміны: алюмін, амон, бар, ванад, галь, гафн, гель, герма́н, дэўтэр, інд, ірыд, і́тар, кадм, каліфорн, каль, кальц, магн, на́тар, осм, рад, самар». —DKorybut 19:30, 5 верасьня 2010 (UTC)
Гель — тыповы паланізм. Часопіс, выкладзены ўдзельнікам Wizardist'ам зь пералічэньнем хімічнай тэрміналёгіі пачатку XX гг. здаецца больш аўтарытэтны, бо зьяўляецца вузканакіраваным і бліжэйшым да арыгінальнай тарашкевіцкай традыцыі. Вячорка і Саўка наўрад ці былі прафэсійнымі хімікамі, каб апраўдана так жорстка зьмяняць напісаньне элемэнтаў. Наогул, гэта вялікая праблема і цягне нават на паўнавартаснае галасаваньне. Прапаную пачаць дыскусію на форуме. --Jauhienij 20:14, 5 верасьня 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Гель».