Абмеркаваньне:Гао Сынцянь
Транскрыпцыя імені няправільная
рэдагавацьСклад сы — гэта «si», як у назве правінцыі «Сычуань» (дакладней, «Сычўань»; Sìchuān).
А пісьменніка звучь Гаў Шіндзянь (Gāo Xíngjiàn), з мяккім шь. Перадаваць гэта як «Гао Сінцзянь» яшчэ можна, як «Гао Сынцзян» — ніяк.
Незразумела, чаму «цз» (якая чытаецца «дз») пераўтварылася ў «ц». Адрозненне паміж кітайскімі q/j такое ж, як паміж k/g. Калі Сіньцянь, то тады ўжо і Као.
Хтосьці (гутаркі) 22:55, 29 траўня 2012 (FET)
- Нажаль, нармальнай сыстэмы транскрыбацыі і транскрыпцыі кітайскіх і японскіх назваў у беларускую ніхто яшчэ не стварыў. Але, што да «мяккага шь». Калі маецца на ўвазе гук ɕː, эквівалентны расейскаму [щ], то такога гуку ў беларускай, здаецца, няма, як у японцаў, здаецца, няма гуку l ці ɫ. Нечытэльныя гукі яны, відавочна, замяняюць на іншыя. Здаецца ж, гэта звычайная практыка, не? Другая справа, калі існуюць дзьве розныя альтэрнатывы — тут трэба шукаць болей слушную. Сынцзян ці Сінцзянь — трэба ведаць, плюс знайсьці прыклады ўжываньня. Часам абапірацца на практыку бывае карысна. — Wizardist г +у 23:15, 29 траўня 2012 (FET)