Абмеркаваньне:Гандлёвыя рады
Як варыянт, можа лепей «шэрагі»? —zedlik 19:52, 15 кастрычніка 2009 (UTC)
- Калі з фармальнага боку, магчыма, ужываць «шэрагі» было б больш слушна. Аднак як тэрмін ў ва ўсё мне вядомай беларускамоўнай літаратуры ўжываецца "Гандлёвыя рады" і невядома прыкладу ўжываньня "шэрагі". Магчыма, дарэчы, паняцьце гэта ўласнабеларускае і сустракаецца ў крыніцах??? (пытаньне пакуль для мяне адкрытае) Тут размова ідзе аб тэрміналёгіі а яе не варта парушаць, бо зусім заблытаемся. --Мікола Волкаў 20:14, 15 кастрычніка 2009 (UTC)
- Зразумела. Я проста паглядзеў у гугле, ёсьць каля 5 тысячаў згадак з варыянтам «шэрагі» (з «радамі» — на парадак больш), але калі ў літаратуры такога варыянту не сустракаецца, то пытаньне здымаецца, крыніцаў на гэты конт у мяне, на жаль, няма. —zedlik 20:45, 15 кастрычніка 2009 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Гандлёвыя рады»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Гандлёвыя рады.