Абмеркаваньне:Высокаўскі сельсавет (Клімавіцкі раён)
Назва
рэдагавацьВось як атрымалася такая дзіўная назва? Цікава, што ў СННП прыметнік Высоцкі зьяўляецца ўтваральным для ўсіх населеных пунктаў з назвай Высокае (Берасьцейская вобласьць, с. 32; Віцебская вобласьць, с. 86; Магілёўская вобласьць, с. 42). Як так атрымалася, што пры пераходзе ад формы прыметніка Высоцкі да Высокаўскі, толькі ў Магілёўскай вобласьці націск перайшоў на наступны склад і атрымалася форма Высакоўскі? Нікога не зьдзіўляе тое, што гэтае адбылося менавіта ў Магілёўскай вобласьці? Супадзеньне? Ня думаю. І вось не зважаючы на гэтую недарэчную акалічнасьць, у ГВБ 6-2 на старонках 69, 78, 85, 86... усюды бачым толькі назву Высокаўскі сельсавет. Заўважце, даведнік ННПБ Магілёўскай вобласьці пабачыў сьвет у 2007 годзе, а ГВБ 6-2 — у 2009 годзе. І усё ж супрацоўнікі БелЭн менавіта гэтую назву ўжылі. І яшчэ адзін момант: slounik.org, запыт «высокаўскі» — «высокаўскі высоковский; см. Высокае // Беларуска-расейскі (Крапіва)»; запыт «высакоўскі» — «На ваш запыт высакоўскі знойдзены 0 артыкулаў». Таму я лічу, што і нам трэба ўсё ж выкарыстоўваць назву Высокаўскі сельсавет як асноўную, бо гэта і правільна і лягічна і пасьлядоўна. --Ліцьвін (гутаркі) 02:45, 28 чэрвеня 2019 (MSK)
Дарэчы, памылковае найменьне Высакоўскі сельсавет сустракаецца і для сельсавету Пінскага раёну. Таксама раней у нас чагосьці так называўся і сельсавет Аршанскага раёну. Таму мабыць трэба лепш зрабіць перанакіраваньне з Высакоўскі сельсавет на старонку-неадназначнасьць Высокаўскі сельсавет, як я гэтае ўжо зрабіў для старонкі Высоцкі сельсавет. --Ліцьвін (гутаркі) 12:31, 28 чэрвеня 2019 (MSK)