Абмеркаваньне:Быдгашч
А адкуль Быдго́шч, калі па-польску Бы́дгашч? --Rasa 11:29, 22 сьнежня 2008 (UTC)
- Вось і ў мяне такое пытаньне.
- Дарэчы, пункт на мапе зьехаў, трэба разьбірацца...
- zedlik 11:35, 22 сьнежня 2008 (UTC)
- Там была памылка ў каардынатах. Паправіў. Дык чакаем вердыкту аўтара наконт назвы? --Rasa 11:46, 22 сьнежня 2008 (UTC)
- Сапраўды, дзякуй. Так, калі няма абсалютнай пэўнасьці, што гэта памылка (бо магчымыя, напрыклад, варыянты зь беларускімі назвамі і падобныя), у выпадку такіх глябальных зменаў лепей запытацца ў аўтара, каб не было непаразуменьняў. Зараз паведамлю яму ў гутаркі. —zedlik 11:55, 22 сьнежня 2008 (UTC)
- Поўнай упэўненасьці ня маю... Ведаю што палякі ставяць націск у першым складзе, але ў сьпісе польскіх гарадоў (http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D1%87%D1%8B) стаяла менавіта праз "О"... Jim 12:49, 22 сьнежня 2008 (UTC)
- Паводле Slounik і слоўніка праверкі правапісу ў Mozilla Firefox: Бы́дгашч Bocianski 19:39, 22 сьнежня 2008 (UTC)
- Названы сьпіс ((http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D1%87%D1%8B)) спрэс у памылках. Там жа памылкова (у дужках правільна): Катовіцэ (Катаві́цы(э)), Радом(Ра́дам), Тарунь (То́рунь), Бельско-Бяла (Бе́льска-Бя́ла), Эльблонг (Эльблё́нг). Не зусім мне падабаеццы Чэнстахо́ва праз "э", але я тут ня ўпэўнены. Таму той сьпіс зусім не аўтарытэт.
- Таксама заклікаю спэцыялістаў ад мовы вызначыцца, 1) ці пакідаць польскія назвы на -wíce, як -і́цэ (што не зусім адпавядае бел.мове), ці ўжываць -і́цы. (выступаю за другі варыянт). 2) Як перадаваць польскія гарады на ów(ув) - так як у спісе - уў, ці збеларусізавана -аў (Гожуў/Гожаў Велькапольскі). Таксама за другі варыянт. --Rasa
- Паглядзеў гісторыю — там толькі адзін аўтар (астатнія — робаты), таму адтуль і памылкі. Варта выпраўляць. Прапаную наступныя варыянты для польскіх назваў:
- Катавіцы, і ўвогуле -іцы (ёсьць у слоўніку НН)
- Чанстахова (нязначна больш распаўсюджаны за Чэнстахова + тройчы ўжываецца на сайце НН; Чэнстахова — толькі аднойчы ў цытаце 1911 году)
- ów — як аў: ужо ёсьць Кракаў у якасьці прыкладу і назвы раёнаў Варшавы (апошнія хоць і не аўтарытэт, але зьявіліся там дастаткова даўно)
- Адносна астатніх заўваг згодны, там усё відавочна. Цікава было б пачуць, што думаюць пра згаданыя правілы варыянтаў іншыя ўдзельнікі і калі няма пярэчаньняў, то можна спыняцца на такім варыянце.
- zedlik 00:47, 23 сьнежня 2008 (UTC)
- Я пакуль сьпіс паправіў. Калі хто ня згодны - можна адкат зрабіць. А хто пераназаве гэты артыкул у Быдгашч? --Rasa 02:04, 23 сьнежня 2008 (UTC)
- Паглядзеў гісторыю — там толькі адзін аўтар (астатнія — робаты), таму адтуль і памылкі. Варта выпраўляць. Прапаную наступныя варыянты для польскіх назваў:
- Паводле Slounik і слоўніка праверкі правапісу ў Mozilla Firefox: Бы́дгашч Bocianski 19:39, 22 сьнежня 2008 (UTC)
- Поўнай упэўненасьці ня маю... Ведаю што палякі ставяць націск у першым складзе, але ў сьпісе польскіх гарадоў (http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D1%87%D1%8B) стаяла менавіта праз "О"... Jim 12:49, 22 сьнежня 2008 (UTC)
- Сапраўды, дзякуй. Так, калі няма абсалютнай пэўнасьці, што гэта памылка (бо магчымыя, напрыклад, варыянты зь беларускімі назвамі і падобныя), у выпадку такіх глябальных зменаў лепей запытацца ў аўтара, каб не было непаразуменьняў. Зараз паведамлю яму ў гутаркі. —zedlik 11:55, 22 сьнежня 2008 (UTC)
- Там была памылка ў каардынатах. Паправіў. Дык чакаем вердыкту аўтара наконт назвы? --Rasa 11:46, 22 сьнежня 2008 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Быдгашч»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Быдгашч.