Абмеркаваньне:Беларускі Народны Фронт Адраджэньне

Дапрацаваць

рэдагаваць

Магчыма, варта было б пашырыць разьдзел пра Курапаты і дасьледваньні Пазьняка. Таксама было б выдана дадаць архіўных фотаздымкаў з дэманстрацый. Таксама патрэбныя спасылкі для пацьверджаньня дадзеных --Czalex 19:58, 11 жніўня 2010 (UTC)

Кіраваньне

рэдагаваць

Дадаць, акрамя Зьезд. Зьбіраецца аднойчы на 3 гады. Зацьвярджае праграму і абірае на 3 гады зь ліку сябраў аб’яднаньня старшыню і яго намесьнікаў, Сойм і Рэвізійную камісію. Ухваляе пастановы большасьцю галасоў пры наяўнасьці прынамсі паловы прадстаўнікоў. Сойм. Канферэнцыя. (Была, памятаю, ужо у Менску). Прапаную Дапрацаваць так, З павагай, М. Iнфолiякрат

Устаноўчы зьезд БНФ "Адраджэньне"

рэдагаваць

Чаму няма асобнага, больш дэталёвага, артыкулу пра Устаноўчы зьезд БНФ "Адраджэньне"? Няўжо нiхто, акрамя такiх "фанатаў" як я, - былы чл.КПСС (адначасова кiраўнiк групы падтрымкi БНФ на БЭМЗ), дэлегат Устаноўчага зьезду БНФ (нават браў слова), не зацiкаўлены ў тым, как больш падрабязна кожны жадаючы мог пазнаёмiцца са спiсам дэлегатаў... Няўжо нельга удакладнiць, цi няма першакрынiц? Занадта энцыклапедычна гучыць "Устаноўчы зьезд БНФ, на якім прысутнічала каля 400 дэлегатаў, адбыўся 24-25 чэрвеня 1989 у Вільні, "

Да 25-годдзя БНФ, мо й не толькi сам так лiчу, не грэх каб зноў РУХ (а не партыя) iснаваў (працаваў). Як паказаў час, нельга партыям дамовiцца анiяк ... З павагай да зацiкавiўшыхся, М. iнфолiякрат 178.120.167.202 17:12, 18 кастрычніка 2013 (FET)

Вікіпэдыю можа правіць кожны. можаце самі напісаць пра гэта. Толькі карыстайцеся беларускай раскладкай клавіятуры, а тое ў сваім паведамленьні вы ўстаўлялі лацінскія літары i. Liashko (гутаркі) 17:14, 18 кастрычніка 2013 (FET)

Выбачайце, калі ласка, але да мовы адносіны тут (дома) вельмі своеасаблівыя. (Выкарыстоўваю "ў" і літару "і" з вашага паведамлення. Так можна?) Сам артыкул (ў нейкім сэнсе пра сябе ж) друкаваць пакуль што не саспеў. Дарэчы, гляньце, ці вам таксама на рускамоўнай вікіпедыі Размовы пра БНФ "Адраджэньне" выдаюць спасылку на беларускую Вікіпедыю, у якой таксама Размовы адсутнічаюць? (Разумею, што наяўнасць дзьвух партый БНФ дэвальвіруе ідэю ўзнаўлення руху, што, на мой погляд, і зараз было б не лішнім.) Менавіта гэта лічу асноўнай прычынай адсутнасці адпаведнага артыкулу Устаноўчы зьезд БНФ "Адраджэньне". З павагай, infoliokrat 178.122.46.152 22:57, 21 кастрычніка 2013 (FET)

Вярнуцца да старонкі «Беларускі Народны Фронт Адраджэньне».