Абмеркаваньне:Беларуска-літоўскі летапіс 1446 году
У 1446 годзе менавіта такую назву меў дадзены летапіс? --Ліцьвін 00:49, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
- Назва прыдуманая сучаснымі гісторыкамі --Казімер Ляхновіч 01:44, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
- Я трохі зьмяніў пачатак артыкула. Ужываньне словазлучэньняў тыпу «Беларуска-літоўскі» няправільна па стаўленьні да тых часоў. Так як незразумела, што аўтар мае на ўвазе - Белую Арду/Русь (Масковію) або сучасную Беларусь. Лепш выкарыстоўваць - «літоўскі (беларускі)» у пачатку артыкула, а далей проста «літоўскі». --Ліцьвін 14:13, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
Літоўскі (беларускі), рускі (украінскі)
рэдагавацьІ зноў хочацца адцеміць, што ня слушна рабіць сынонімамі словы літоўскі - беларускі ды рускі - ўкраінскі.
Нават паводле гэтай жа Пахвалы Вітаўту, літоўскай завецца зямля на Захадзе Беларусі: ...I адтуль пайшоў [Свідрыгайла] да Заслаўля, узяў горад і ў той жа дзень спаліў яго, а людзей шмат палату; і прыйшоў к Менску, узяў горад і спаліў, а людзей шмат, мужчын і жанчын паланіў і пайшоў у сваю зямлю, шмат бяды нарабіўшы Літоўскай зямлі...
А на Ўсходзе: Віцебск, Ворша, Амсьціслаў, Полацак — усё гэта ўжо руская зямля: ...Свідрыгайла ж пайшоў [княжыць] у Полацк і Смаленск, і рускія князі і баяры пасадзілі яго на вялікае княжанне рускае....У тую ж восень князь вялікі Жыгімонт сабраў вялікае войска з літвы і ляхаў, і прыйшоў на Рускую зямлю, і стаў пад Мсціслаўлем... Вялікі ж князь Свідрыгайла пайшоў да Лукомля, там распусціў сваё рускае войска, князёў і баяраў... Князь Свідрыгайла вярнуўся ў сваю [рускую] зямлю, а магістар пайшоў у сваю зямлю. У Полацку [Свідрыгайла] распусціў сваё войска, князёў і баяраў.... Сабраў князь вялікі Свідрыгайла ў Віцебску рускіх князёў і рускае войска і пайшоў к Браславу.... Пасля той бітвы праз тры тыдні сабраў князь вялікі Жыгімонт усё сваё войска літоўскае і паслаў свайго сына, князя Міхайлу, на Русь. Прыйшоў князь Міхайла і стаў ля Оршы. I сустрэлі яго ля Оршы смаляне, і паддаліся яны князю вялікаму Жыгімонту і яго сыну, князю Міхайлу. I не пайшоў князь Міхайла на Смаленск, а пайшоў ад Оршы к Віцебску. Прыйшоўшы пад Віцебск, князь Міхайла стаяў 6 тыдняў і, не ўзяўшы горада, пайшоў прэч. Пасля таго ў тую ж зіму князь вялікі Жыгімонт зноў сабраў усё сваё літоўскае войска і паноў і паслаў да горада Полацка. Прыйшоўшы, прастаялі яны пад Полацкам тыдзень і, не здабыўшы горада, пайшлі прэч. У наступным жа (1436) годзе палачане і віцябляне, не чакаючы ніадкуль дапамогі, паддаліся князю вялікаму Жыгімонту Кейстутавічу[1].
--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 19:48, 6 жніўня 2012 (FET)