Абмеркаваньне:Беларуская грэка-каталіцкая царква
--Ihar Baranouski 23:06, 15 сьнежня 2011 (FET): Ці можа мне, нарэшце, хтосьці ўцямна патлумачыць, чаму тут у назьве "Беларускі Народны Фронт Адраджэньне" і інш. арганізацыяў усё пішацца з вялікай літары, а вось Царква, як арганізацыя, а ня храм, і назва канкрэтнайя памеснай Царквы, напрыклад, саманазва Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы - увесь час падкрэсьлена з малой?! Колькі можна ісьці ўсьлед за старой савецкай атэістычнай традыцыяй, якая ўвяла такое напісаньне дзеля таго, каб прынізіць Царкву! Такая зьява існуе ў асноўным толькі ў постсавецкім сьвеце. Пісаць з малой літары трэба толькі слова "царква" у значэньні "храм", а не назва інстытуцыі, якая аб'ядноўвае вернікаў. Варта было даўно гэта ўзяць за правіла чыста з прагматычных намераў.
- Па-першае, вам варта паўстрымацца ад правак «на ўласны густ». Калі вы маеце канструктыўныя прапановы, адпішыце сьпярша на старонку абмеркаваньняў артыкула. Што да вялікіх літараў ва ўласнай назьве царквы як установы, то вам варта прывесьці спасылкі на частасьць ужываньня малога ці вялікага капіталю, прынамсі, у электронных публікацыях, і кіруючыся гэтым, ужо можна будзе нешта абмяркоўваць. --Jauhienij 23:32, 15 сьнежня 2011 (FET)
- :) Уласны густ праяўляюць тыя, хто піша назвы толькі асобных арганізацыяў з вялікай літары. А ў электронных публікацыях, на жаль, з пісьменнасьцю, асабліва ў беларускай мове, зусім бяда. Існуюць правілы рэдагаваньня тэкстаў на царкоўна-рэлігійную тэматыку ва ўсіх сур'ёзных выдавецтвах, якія займаюцца выданьнем падобнай літаратуры ў Расеі, Польшчы, ва Ўкраіне, нарэшце, часам пачынаюць прытрымлівацца падобных правілаў і ў Беларусі.
Калі Вам гэта невядома - прапаную пазнаёміцца, напрыклад, з украінскім Дапаможнікам, які даступны ўсім у інтэрнэце: http://poradnyk.ucu.edu.ua Спадзяюся, будзе карысна даведацца. --Ihar Baranouski 21:51, 12 студзеня 2012 (FET)
Царкоўная геральдыка.
рэдагавацьФіг. 9. Грэчаскія арцыбіскупы (Griechische Erzbischöfe) (уніяцкія). Зялёны намёт з 10 зялёнымі кутасікамі (Fiocci), < за тарчой – перасякаючыяся размешчаны пасярод па вертыкалі > двайны крыж (Doppelkreuz) і па дыяганалі размешчаны біскупскі посах (Bischofsstab). Уверсе справа стоячая на краі тарчы грэчаская (Griechische) мітра. Біскупы маюць просты крыж. На тарчы - герб архідыяцэзіі (Erzbistums) Лемберга(Lemberg): сьвяты Георгія (hl. Georg) забівае цмока (Drachen) (на гербе адсутнічае палій - мая заўвага). У цяперашні час арцыбіскуп і мітрапаліт, доктар Сільвестар Сембратовіч (Dr. Sylvester Sembratowicz), з'яўляецца кардыналам і мае, як такі, чырвоны кардынальскі намёт. Але аксамітная княская мантыя (Fürstenhutes), якая родам з таго часу, калі Польшча(Polen) была суверэннай каралеўскай імперыяй (Königreich), ў цяперашні час не дапускаецца, таму што арцыбіскупу Лемберга больш не належыць тытул князя (Fürstentitel). Тэкст арыгінала(мова нямецкая): Fig. 9. Griechische Erzbischöfe(uniert). Grüner Hut mit je 10 grünen Fiocci, Doppelkreuz und schräg gelegter Bischofsstab. Rechts oben, auf dem Schildrande stehend, die Griechische Mitra. Die Bischöfe führen ein einfache kreuz. Im Schilde erscheint das Wappen des Erzbistums Lemberg: der hl. Georg, den Drachen töted. Der derzeitige Erzbischof und Metropolit, Dr. Sylvester Sembratowicz, ist Cardinal und führt als solcher den roten csardinalshut. Die Führung Fürstenhutes samt Mantel, wie sie hie und da bemerken ist, stammt aus der Zeit, als Polen noch ein souveränes Königreich war, ist aber darzeit nicht berechtigt, weil der Erzbischof von Lemberg den Fürstentitel nicht mehr besitz. Фіг. 26. Грэка-ўсходнія арцыбіскупы (Griechisch-orientalischen Erzbischöfe) (не уніяцкія). Тарчу пакрывае грэцкая (griechische) мітра, за тарчой - перасякаючыяся грэцкі (griechische) біскупскі посах (bischofstab) і двайны крыж (Doppelkreuz). Біскупы маюць просты крыж. На тарчы размешчаны герб архідыяцэзіі (Erzbistums) Чэрновіц-Чарнаўцоў (Czernowitz), Сьв. Іаанн Сучаўскі (горад на паўднёвай мяжы Букавіны, былая рэзідэнцыя малдаўскага князя(Fürsten)), заступнік Букавіны (Bukowina), стоячы на шаблі(Säbel)(на гербе прысутнічае палій - мая заўвага). Тэкст арыгінала(мова нямецкая):: Fig. 26. Das Wappen der Griechisch-orientalischen Erzbischöfe ( nicht uniert). Den Schield bedeckt die griechische Mitra, hinter dem Schilde kreuzen sich der griechische bischofstab und das Doppelkreuz. Die Bischöfe führen ein einfache kreuz. Im Schilde erscheint das Wappen des Erzbistums Czernowitz, der hl. Johannes von suceava (Stadt an der Südgrenze der Bukowina, ehemaliger Sitz der moldauischen Fürsten), Landespatron der Bukowin, auf einem Säbel stehend. - Hugo Gerard Ströhl. Heraldischer Atlas. Wien, september 1899. Карта Мікалая Хрыстафора (Christophori) Радзівіл(1549-1616) - 1613 год.
Episcopi Romani - рымскі япіскап. Патрэбна разумець, што гэта ўніяты. Царкоўны герб: Фіг. 9. са сьвятым Георгіем, які забівае цмока (Drachen), на тарчы, - гербам архідыяцэзіі (Erzbistums) Лемберга(Lemberg).
Episcopi Grecorum quas vulgo Wladicas appellant (1613 год) - грэцкі япіскап (Episcopi Grecorum), якога, як правіла, называюць Уладыка (Wladicas)). Патрэбна разумець, што гэта не ўніяты, а праваслаўныя. Царкоўны герб: Фіг. 26. са сьвятым Іааннам Сучаўскім на тарчы, - гербам архідыяцэзіі (Erzbistums) Чэрновіц-Чарнаўцоў (Czernowitz).
Гарады, пазначаныя на карце Мікалая Хрыстафора (Christophori) Радзівіл(1549-1616), як маючыя царкоўныя рэзідэнцыі грэцкага біскупа (Sedes Episcopi Grecorum quas vulgo Wladicas appellant) (1613 год): Lusuc vel Luceoria(Луцк), Pinsk (Пінск), Vilna (Вільна), Leopolis (Ільвоў). Патрэбна разумець, што гэта не ўніяты, а праваслаўныя. З іх тры пазначаны яшчэ і як рэзідэнцыі рымскага япіскапа (Sedes Episcopi Romani): Lusuc vel Luceoria(Луцк), Vilna (Вільна), Leopolis (Ільвоў). Патрэбна разумець, што гэта ўніяты. Пінск - адзіны горад, які ня мае рэзідэнцыі рымскага япіскапа (Episcopi Romani). Ён праваслаўны. Усе гарады на карце Мікалая-Хрыстафора Радзівіл, маючыя рымскага япіскапа(Sedes Episcopi Romani): Lusuc vel Luceoria(Луцк), Vilna (Вільна), Leopolis (Ільвоў ); Radenpeis (Livonia), Medniki (Меднікі), па-іншаму (alias) Womie (Вомія, Вомі), Przemijsl (San Fl.) (Пшэмысль- Перамышль), Zamostie (Замосьце), Chelm (Хэльм).