Абмеркаваньне:Беларуская грэка-каталіцкая парафія Ўваскрасеньня Хрыстовага (Антвэрпэн)
СЛОЎНІК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, Наша Ніва, 2001 — Антвэрпэн (Antwerpen). --Ліцьвін 14:36, 1 студзеня 2009 (UTC)
- Афіцыйны сайт і эміграцыйны правапіс - Антвэрпан. - Карыбут.
- Я нічога ня маю супраць афіцыйнага сайта, але ў нас не эміграцыйны правапіс. Вось прыклад пошуку ў гугле: «Антвэрпэн Наша Ніва» — прыблізна 633 і «Антвэрпан Наша Ніва» — 9. --Ліцьвін 16:40, 1 студзеня 2009 (UTC)
- У нас і ненашаніваўскі правапіс.
- Паводле ж новае новае Нашай Нівы, пэўна, варта ўвогуле пісаць Антверпен. - Карыбут.
- Я казаў не пра сучасную Нашу Ніву. Тая яшчэ карысталася клясычным правапісам. --Ліцьвін 21:17, 1 студзеня 2009 (UTC)
- Я нічога ня маю супраць афіцыйнага сайта, але ў нас не эміграцыйны правапіс. Вось прыклад пошуку ў гугле: «Антвэрпэн Наша Ніва» — прыблізна 633 і «Антвэрпан Наша Ніва» — 9. --Ліцьвін 16:40, 1 студзеня 2009 (UTC)
Ці карысталася Наша Ніва пры складаньні слоўніка традыцыямі, што склаліся пры напісаньні замежных геаграфічных назоваў, ці проста транскрыбіравала, не ўдаючыся ў падрабязнасьці? Гэта больш рытарычнае пытаньне. - Карыбут.
Правапісы
рэдагавацьНасамрэч перадапошняе «а» ў слове «Антвэрпан» — гэта спроба асваеньня пазычыных словаў, якая стаіць прыкладна ў адным шэрагу зь Вялікай Брытаніяй і Новым Ёркам, бо насамрэч ў беларускай мове ненаціскное э пераходзіць у а. Але гэты выпадак разам з разглядам пазычаных словаў апісаны ў трэцім разьдзеле Правапісу «Правапіс Э»:
- 10. У спрадвечнабеларускіх словах літара э пішацца пад націскам. Не пад націскам э пераходзіць у а.
- 11. У пазычаньнях і вытворных ад іх словах правапіс э звычайна не залежыць ад націску. Літара э пішацца: а) на пачатку слова; б) пасьля зычных, акрамя л і заднеязычных (г (ґ), к, х) ― у т. л. у фіналях -эль, -эн, -энт, -эр, -эт і г. д. (апроч ненаціскных фіналяў -el, -er пасьля шыпячых і дз, ц у агульнай лексыцы) ― у т. л. на канцы нескланяльных словаў (апроч пазыцыі пасьля к, л); в) пасьля галосных, апроч і, ы; г) пасьля і, ы на пачатку часткі складанага слова;
- 12. У словах іншамоўнага паходжаньня э не пад націскам перадаецца праз а: ― пасьля шыпячых і дз, ц у ненаціскных фіналях -er, -el – у агульнай лексыцы; ― у асвоеных словах; ― у асвоеных уласных назовах, найперш – з славянскай лексычнай асноваю;
Пункт 10 не пасуе, 12 таксама, бо не асвоенае; дзейнічае 11б. —zedlik 01:29, 2 студзеня 2009 (UTC)
- Дзякуй за поўны разгляд праблемы. --Ліцьвін 02:26, 2 студзеня 2009 (UTC)
- Дзякуй. Але ў выпадку напісаньня артыкулу пра Антвэрпан папрасіў бы, каб было напісана, што існуе й такі варыянт.
- Думаю, што сапраўды варта згадваць пра гэтыя варыянты, бо разьвіцьцё беларускай мовы за мяжой — гэта, на маю думку, таксама значны пэрыяд ейнага разьвіцьця. —zedlik 13:54, 2 студзеня 2009 (UTC)
- Дзякуй. Але ў выпадку напісаньня артыкулу пра Антвэрпан папрасіў бы, каб было напісана, што існуе й такі варыянт.