Абмеркаваньне:Белае

А можа лепей стварыць старонку-неадназначнасьць Белае возера? --Ліцьвін 23:48, 5 лістапада 2008 (UTC)

Была такая, я зь яе перанёс усё ў адну. Прычына простая: калі я ў чарговы раз шукаў старонку неадназначнасьці для Белае (Ушацкі раён) я яе проста не знайшоў па адрасе — давялося шукаць праз пошук (аказалася, што слова Возера трэба было зь вялікай літары). Вось гэтыя азёры Белыя (прынамсі частка зь іх) — яны называюцца возера Белае альбо проста Белае але ня Белае возера, таму што і дзе шукаць, абсалютна незразумела. Карацей, калі я заблытаўся ва ўсіх гэтых назвах, я вырашыў усе белыя перанесьці на адну старонку, каб было меней праблемаў і блытаніны. Таму на маю думку лепей будзе мець адну старонку-неадназначнасьць, чым неадназначнасьць для Белага возера (альбо Белага Возера) і неадназначнасьць для проста Белага. Калі большасьць вырашыць, што дзьве неадназначнасьці лепей, можна перанесьці назад, але я бачу тут толькі блытаніну. —zedlik 00:01, 6 лістапада 2008 (UTC)
Хай так як Вы кажыце. --Ліцьвін 00:04, 6 лістапада 2008 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Белае»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Белае».