Абмеркаваньне:Бараўцы (Аршанскі раён)

Тут дакладна націск на першы склад? —zedlik 11:26, 11 сакавіка 2009 (UTC)

Я палічыў так. Вось напрыклад вёска Бароўцы ў Вялейскім раёне (па-расейску: Баровцы), але гэтую вёску чамусьці называюць і Бараўцы. Ёсьць вёска Бараўцы ў Лунінецкім раёне (па-расейску: Боровцы), такую назву мае і вёска ў Аршанскім раёне. Вёска Бараўцы ў Чашніцкім раёне (па-расейску: Боровцы), вёска Бараўцы ў Менскім раёне (па-расейску: Боровцы), вёска Бараўцы ў Баранавіцкім раёне (па-расейску: Боровцы)... --Ліцьвін 14:16, 11 сакавіка 2009 (UTC)
Чаму вы лічыце, што калі назвы розных НП па-расейску пішуцца аднолькава, то і па-беларуску яны будуць пісацца аднолькава? (было літаральна ўчора такое ж з Красным Берагам) Чаму ў адным раёне ня можа быць адначасова і Бароўцаў і Бараўцоў? Ну і ўрэшце, чаму ў гэтай назьве націск ня можа быць проста на апошні склад? Паводле спасылак гэта высьветліць немагчыма. —zedlik 14:45, 11 сакавіка 2009 (UTC)
Ня ведаю, гэта мабыць інтуіцыя, і лягічны адбор. Рабіце як лічыце патрэбным. --Ліцьвін 15:21, 11 сакавіка 2009 (UTC)
Проста ў мяне ўзьніклі сумневы ў натуральнасьці для беларускай мовы назвы Ба́раўцы, у інтэрнэце нічога пэўнага не знайшоў, таму і вырашый запытацца. На маю думку, калі няма пацьверджаньняз пэўных зьвестках, то лепей пазьбягаць знадваньняў пра іх, ці згадваць на старонках гутарак. Калі пэўныя зьвесткі практычна відавочныя, але пацьверджаньняў усё роўна няма, то чытач зможа дадумаць іх самастойна — як і з назвай гэтай вёскі, іначай атрымаецца ўвядзеньне ў зман, што нашмат горш, чым адсутнасьць зьвестак. —zedlik 17:27, 11 сакавіка 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Бараўцы (Аршанскі раён)».