Абмеркаваньне:Астафей Валовіч
Апошні каментар: 12 сьнежня 2010, ад удзельніка Zedlik
Можа «Астафі»? Спасылкі: [1], [2], [3], [4], [5], [6] і інш. —zedlik 22:40, 23 жніўня 2009 (UTC)
- Пляную загрузіць у Commons выяву з ЭВКЛ і ня ведаю як лепш назваць. «Астафей», відаць, паводле аднайменнай кнігі І. Саверчанкі [7] і 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999 [8], таксама ёсьць у В. Чаропкі [9] і А. Жлуткі [10]. Дарэчы, ва ўласным лісьце на старабеларускай А. Валовіч djvu (с. 4, унізе), падпісваецца як «Остафей Волович». --Казімер Ляхновіч 19:05, 10 сьнежня 2010 (EET)
- Ды я нават ня ведаю. Проста суфіксы «-ей», «-ій», на маю думку, ня надта характэрныя для старых беларускіх імёнаў, а дадаліся, здаецца, ужо значна пазьней. Але тут, як бачна, існуюць абодва варыянты, таму, напэўна, патрэбны больш грунтоўна аналіз. —zedlik 03:01, 12 сьнежня 2010 (EET)
- Наконт «-ій» згодны, аднак зь «-ей», здаецца, трохі іншы выпадак: тут можна прыгадаць імя «Мацей». Дарэчы, глянуў у БКП і натрапіў тамака на наступнае: Некаторыя традыцыйныя хрысьціянскія імёны (у залежнасьці ад шляху пазычаньня) замацаваліся ў дзьвюх формах – з пачатковым [й] і безь яго: Ева – Эва; Яўген – Аўген; Яўстах – Эўстах і Астап, Астафей; Яўхім – Аўхім; Елізар – Алізар; Еўдакія – Аўдоцьця; Е(ў)фрасіньня – Эўфрасіньня й Апраска. Атрымліваецца, «Астафей» усё ж слушнейшы за «Астафія». --Казімер Ляхновіч 14:24, 12 сьнежня 2010 (EET)
- Арымліваецца, што так, дзякуй. Толькі дадаткова стварыў перанакіраваньне з Астафі Валовіч: варыянт ужываецца, хай будзе. —zedlik 19:50, 12 сьнежня 2010 (EET)