Абмеркаваньне:Апазыцыя (мовазнаўства)

Апошні каментар: 21 ліпеня 2011, ад удзельніка Red Winged Duck у тэме Назва і вызначэньне

Што за нью-беларуская мова? Паводле БКП разьд.25 п.77 падвоенныя зычныя мовы-арыгіналу, якія не падпадаюць пад пункт 76, перадаюцца адной літарай. Таму варыянт тут толькі адзіны — Апазыцыя (мовазнаўства). Я за перанос. --Dymitr 20:13, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць

А згодна зь якім пунктам лацінскі склад "Si" трансьлітэруецца, як "Зы", дазвольце запытацца дурню? Serge Gorlaw

Дастаткова паглядзець на аналягі: Калізэй (Coliseum), музэй (museum), карозія (corrosio) і іншыя, каб зразумець што s, якое знаходзіцца паміж галоснымі перадаецца як з. На конт ы пасьля з — дык гэта правіла БКП разьд.21 п.67. --Dymitr 20:40, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць

Ну тады ужо карозЫя, можа? Давайце тады яшчэ Карозію перанакіруем? Я - за! Serge Gorlaw

Яшчэ трэба тады пісаць "Зэкцыя" замест "Секцыя", "Зылас" замест "Сілас" і шмат іншага! Працы у нас з вамі будзе шмат! Я спадзяюся, вы не адступіцеся у спрэчках з нашымі неграматнымі апанэнтамі! Serge Gorlaw

Вы не супраць, калі я буду на вас спасылацца, як на Крыніцу інфармацыі, калі што, хаця б? Serge Gorlaw

«зы» ў слове «апазыцыя» пішацца паводле пункту 67 БКП. «з» замест «с» узьнікаў ў выніку асваеньня слова ў беларускай мове, па аднолькавай схеме з вышэйпрыведзенымі словамі, а таксама, напрыклад, словам «пазыцыя», ад якога яно было ўтворанае. «зі» ў слове «карозія» пішацца паводле пункту 66. Літара «о» ня можа быць ненаціскной у гэтай пазыцыі. Таму падтрымліваю перанос. —zedlik 20:58, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць

Складана, не разумею.. (( Тады трэба пісаць "Дэзынзэкцыя? І адкуль узьнік варыянт Пазыцыя, ад якога мы мусім пачынаць? Serge Gorlaw

Карозія, як распавёў сп. Зэдлік, падпадае пад пункт 66 БКП. Акрамя таго пішыцца Сэкцыя, бо с знаходзіцца на пачатку слова, сілас падпадае пад выключэньне, што яўна пазначана ў БКП (п. 67. Заўвага А). Спасылайцеся не на мяне, а на БКП. --Dymitr 21:11, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць
Слушны варыянт — Дэзынсэкцыя. --Dymitr 21:14, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць

Тады, атрымліваецца Козынус, або Козынас? Serge Gorlaw

Косынус, сынус. Тое ж правіла захаваньня с, бо яно напачатку слова. --Dymitr 21:34, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць
Мне здаецца, вы першы, хто ставіць пад сумнеў літару «з» у слове «апазыцыя» («апазіцыя», «аппозіцыя» і г. д.). Правапіс гэта не рэглямэнтуе, бо ні ў кога раней не ўзьнікала такіх пытаньняў. Калі ласка, глядзіце любы артаграфічны слоўнік, і ў выпадку выкарыстоўваньня тэрмінаў спасылайцеся на аўтарытэтныя беларускамоўныя крыніцы. —zedlik 23:07, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць
Я тут наогул праблемы ня бачу. Справа ў тым, што на лацінскай мове не ўсё як пішацца, гэтак і чытаецца, а чытаецца менавіта з, а не с у такім становішчы літары s. Таму й на іншых мовах апазыцыя перадаецца зь літарай з. --Dymitr 23:22, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць
Дык менавіта што. —zedlik 23:31, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць

Назва і вызначэньне

рэдагаваць

Я не зусім упэўнены адносна назвы па-беларуску і вызначэньня. Я знайшоў інтэрвікі для гэтаг панятку, але там пішуць пра крыху іншыя рэчы. —zedlik 23:18, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць

Але паводле БКП вынікае меавіта гэты варыянт. --Dymitr 23:23, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць
Так, але я меў на ўвазе крыху іншае. Калі перадаваць слова з ангельскай альбо лацінскай моваў, то сапраўды будзе апазыцыя. Але паводле інтэрвікі-спасылак у большасьці славянкіх моваў існуе ўласная назва для гэтай зьявы: Приложение (для расейскай), Epexegesis (для полькай), Přístavek (для чэскай), Prístavok (для славацкай). Магчыма і для беларускай існуе ўласная назва, бо тлумачальны слоўнік такога значэньня слова апазыцыя не падае. Гэта проста думка, спрачацца ня буду, бо ў лінгвістыцы я не адмысловец. —zedlik 23:31, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць
Трагікамічная дыскусія, канечне. Па-беларуску гэта называецца прыдатак і падаецца ў слоўніках з пазнакаю грам. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 81.200.4.107 (гутаркі · унёсак) 23:39, 20 ліпеня 2011.
О, сапраўды! Дзякуй :) «3. У граматыцы; азначэнне, выражанае назоўнікам» — з тлумачальнага слоўніка. Тады прапаную перанесьці ў «прыдатак (граматыка)» або «прыдатак (лінгвістыка)» і замяніць азначэньне. —zedlik 23:49, 20 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць
Варта стварыць старонку неадназначнасьці, бо прыдатак таксама і анатамічны тэрмін. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 81.200.4.107 (гутаркі · унёсак) 00:01, 21 ліпеня 2011.
Так, гэта натуральна. Менавіта таму і пазначыў удакладненьне ў дужках для магчымай назвы артыкула. —zedlik 01:17, 21 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць

Шаноўнае спадарства, з таго што мы тут перамянуем аппозіцыю (карыстаюся трансьлітэрацыяй, каб не блытаць) у прыдатак, ці іншае, гэтая назва не зьнікне ні з падручнікаў, ні з слоўнікаў, ні з навукі. Serge Gorlaw

Таму магчыма напісаць "тое ж, што прыдатак", але выдаляць этымалёгію нельга ніяк. Факты ёсьць факты, падабаецца нам ета ці неSerge Gorlaw

Прыдатак - гэта член сказу, а аппозіцыя - гэта адзін зь відаў прыдатку. Гэта - розныя рэчы. Як "расьлина" і "бяроза". Вялікая просьба раскажыце, што вам незразумела, і чаму вы выдаляеце старонку.Serge Gorlaw

Калі ласка, падавайце крыніцы гэты сьцьверджаньняў і ніхто ня будзе іх выдаляць. --Red_Winged_Duck 22:42, 21 ліпеня 2011 (EEST)Адказаць

Я ужо у адкаце зьмяшчаў спасылку на слоўнік пад рэдакцыяй Я.Коласа і інш. Дзе яно? Serge Gorlaw

Вярнуцца да старонкі «Апазыцыя (мовазнаўства)».