Абмеркаваньне:Алена дэ Бурбон

Назва артыкула ня правільная, таму што яна не "Алена дэ Бурбон". "Бурбон" — гэта родавае прозьвішча. Яно можа ўжывацца проста да акрэсьленьня дынастыі. Таксама можа ўжывацца ў малодшых лініях дому, якія ня маюць тытула (гэта тэарэтычна, бо асобаў без тытулаў у Бурбонаў, здаецца, няма), ёсьць і некаторыя асаблівасьці ва ўжываньні тытула/прозьвішча ў жанчынаў, у гэтыя нюансы я ня буду зараз заглыбляцца. Калі асоба мае тытул, дык афіцыйна яна заўсёды зь ім і згадваецца. Названая дама да шлюбу мела тытул герцагіні дэ Луґа, пасьля шлюбу яе прозьвішча зьмянілася. Назва артыкула не адлюстроўвае яе прозьвішча ні дзявочае, ні замужняе. Трэба пераназваць. Усё гэта датычыць і артыкулаў пра іншых дзяцей Караля Хуана-Карласа.

Для інфармацыі вось добры радавод гішпанскай дынастыі: http://pages.prodigy.net/ptheroff/gotha/spain.html

W.V.-S. 22:55, 16.05.2005 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Алена дэ Бурбон»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Алена дэ Бурбон».