Абмеркаваньне:Аксіёма

Выраз "зыходнае цьверджаньне, можа быць правільным або памылковым, і яно ня можа быць даказаным" супярэчлівы, бо калі цверджанне "ня можа быць даказаным" -- гэта і значыць, што не можа быць даведзенай ягоная правільнасць (або памылковасць).

Ня бачу ў гэтым тэксьце нічога некарэктнага, наколькі памятаю тое, што было ў школе і ўнівэрсытэце.
Напрыклад, Эўклід узяў за аксіёму тое, што праз 2 кропкі магчыма правесьці толькі адну прамую і атрымалася эўклідава геамэтрыя. Лабачэўскі — тое, што больш за адну і атрымаў геамэтрыю Лабачэўскага. Абедзьве вэрсіі ніадкуль не выцякаюць, правільныя яны ці не — гэта залежыць ад выкарыстаньня кожнай з геамэтрый (эўклідава геамэтрыя — прыватны выпадак геамэтрыі Лабачэўскага).
EugeneZelenko 14:06, 21.04.2005 (UTC)

Рэч аб тым што аксіёма не можа быць няправільнай, ані правільнай -- правільным/няправільным можа быць пэўнае цверджанне, або тое, што хоць і было/ёсць аксіёмай у нейкай сістэме, але разглядаецца як цверджанне ў іншай сістэме. Але панятак "(ня)правільны" ніколі аксіёмаў як такіх не датычыцца, мне здаецца. -- Zban

Я мяркую, што ты ўспрымаеш аксіёму, як паняцьце з геаметрыі. Што казалі ў школе. У школе, на маю памяць, у хаду было вызначэньне: "Аксіёма - тэарэма, якая не патрабуе доказу". Я пад "аксіёму" бяру больш глабальны абшар. Просты прыклад "няправільнай аксіёмы" — "зямля пляскатая". Аксіёма — гэта тое, што не патрабуе доказаў. З-за адсутнасьці ведаў, магчымасьцяў, адсутнасьці патрэбы etc.
зы-/сы- проста папраў, як правільна.
P.S. "Зямля круглая" таксама "памылковая аксіёма".
W.V.-S.

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Аксіёма»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Аксіёма».