Абмеркаваньне:Абэль

Паводле Правапісу (п. 78) адзіна дапушчальная форма — «Абэль» («Авэль» нават не разглядаецца), але ў слоўніку НН прыводзяцца абедзьве формы і «Авэль» таксама ўжываецца ў мэдыях. Таму прапаную пакінуць абодва варыянты, але памяняць іх месцамі і, адпаведна, перанесьці артыкул. —zedlik 17:44, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

Згода. «Абэль» больш пасьлядоўна і паводле БКП. --Казімер Ляхновіч 17:51, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Прапаную пакінуць абодвы варыянт як ёсьць, з першай назвай Авэль згодна з перакладам Бібліі Васілём Сёмухай:
« 2. І яшчэ нарадзіла брата ягонага, Авеля. І быў Авель пастух авечак, а Каін быў земляроб. »

—Быцьцё 4:2

--Jauhienij 17:52, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

Але ж у Сёмухі ўвогуле «Авель», адкуль тады «Авэль»? Ну і ягоны пераклад выйшаў, здаецца, на некалькі гадоў раней за выхад Правапісу. —zedlik 18:01, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Я разумею, але ён слушна перакладае з пункту гледжаньня этымалёгіі слова. Па-першае, імя "Авэль" - гэта транслітэрацыя зь іўрыцкага "Гэвель", а не з старажытнагрэцкай мовы, літара якой (β) трансьлітэруецца згодна з БКП як 'б'. Гэта ложная этымалёгія слова. Я зь такім жа посьпехам магу сказаць, што полька - гэта польскі танец, і мае адпаведны корань 'пол'.
Але ў вікіслоўніку (wiktionary:en:הבל) пішуць, што «הבל» чытаецца як hebel — «гэбэль», адкуль тады імя «Гэвэль»? —zedlik 18:30, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Мусіць гэта лаціна-славянскае чаргаваньне б\в (Бабілён, Біблія), кшталту ф\т (артаграфія, міт). Калі клясічны правапіс робіць акцэнт на лацінскі варыянт, то напэўна вы правы. Згодны з перайменаваньнем.
Хутчэй не на лацінскі варыянт, а на пазычаньне з мовы-арыгіналу (у той час як афіцыйны правапіс пераважна робіць пазычаньні з расейскай мовы). Я сам першапачаткова ня ведаў пра вымаўленьне, але стала цікава, чаму «рабін» і «Бэтлеем», але «Гэвэль», ну а пасьля і слоўнік знайшоўся. Добра, дзякуй, зараз перанясу. —zedlik 19:04, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Абэль».