Абмеркаваньне:Абалона
Апошні каментар: 20 студзеня 2011, ад удзельніка Kazimier Lachnovič
Ну й які разумнік піша, што абалона - гэта нізіннае месца? Абалонь і абалоньне - так, нізіннае месца. Аднак абалона ня мае ніякага дачыненьня да нізіннага месца, гэта хутчэй тое, што па-расейску завецца "оболочкой". Глядзіце, да прыкладу, слоўнік Станкевіча: абалона - верхний слой дерева до сердцевины. Калі ласка, не валіце ўсё ў адну кучу! Мова - гэта надта далікатны арганізм, зь ім нельга абыходзіцца паводле прынцыпу "як захачу, так і напішу". Дарэчы, паправіць назву артыкулу ня здолела, патрэбная дапамога. Рабянкова Галіна 20:22, 17 студзеня 2011 (EET)
- Абалона — 1) пойма; 2) заболонь, оболонь // Беларуска-рускі слоўнік. Менск: Аверсэв, 2001. ISBN: 985-6389-79-8 Укладальнік: Аляксандар Булыка (Спасылка) + абалона, поплаў — пойма // Беларуска-рускі слоўнік: міжмоўныя амонімы, паронімы і полісемія. Менск: Беларускі кнігазбор, 2004. ISBN 985-6730-48-1 Укладальнік: Валянціна Выхота (Спасылка). У 1-ы томе этымалягічнага слоўніка БМ (які я на час стварэньня гэтага артыкула ня меў): абалона (абалоніна, бальна, бальніна, сустракаецца таксама абалонка, абалонь) — 'зьнешнія вільготныя слаі дрэва, які знаходзяцца пад карой', і абалонь (сустракаецца таксама абалоньне, абалона) — 'лугавое ўзьбярэжжа ракі, яко заліваецца ў разводзьдзе'. --Казімер Ляхновіч 20:36, 17 студзеня 2011 (EET)
- Дзякуй за адказ. Цяпер бачу, што не самі прыдумалі, а з падачы А.Булыкі. Аднак во этымалягічны слоўнік падае абалона ў сэнсе 'лугавое ўзьбярэжжа ракі, яко заліваецца ў разводзьдзе' як варыянт слова абалонь, у дужках. Я лічу, што варта зрабіць так і ў вікі: асноўнае слова - абалонь, а іншыя - як варыянты. Мо пагадзіцеся, што так будзе слушна? Рабянкова Галіна
- Так, Вікіпэдыя цалкам дапушчае выкарыстаньне перанакіраваньняў. Wizardist г +у 20:08, 19 студзеня 2011 (EET)
- Шчыра кажучы, асабіста мне не прынцыпова — «абалонь» ці «абалона»: калі ствараў артыкул пра наяўнасьць слова «абалонь» у такім значэньні ня ведаў, увогуле. Аднак ёсьць прынамсі праблема, што на сёньня на слова абалона маецца больш за 100 нутраных спасылак (Пералік) і ў выпадку пераназваньня артыкула давядзецца ўсіх іх выпраўляць, а апрача спасылак — яшчэ і звычайны тэкст артыкулаў (а там тых «абалонаў» некалькі сотняў). І яшчэ: слова «абалонь» (у адрозьненьні ад «абалоны»), няма ў слоніку Нашай Нівы [1] і, увогуле, ні ў адным слоўніку на slounik.org (што даволі дзіўна). Дарэчы, трохі пашукаў у інтэрнэце і натрапіў на ТСБМ, выкладзены на сайце «Родныя Вобразы»: АБАЛОНА (назоўнік | жаночы род) 1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою. Прылесная балоцістая а. 2. Малады слой драўніны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою. || прыметнік: абалонны. Абалонныя лугі, а тым часам АБАЛОНЬ (назоўнік | жаночы род) Тое, што і абалона (у 2 знач.). А. сасны. (Спасылка). Т.б. у кожным разе для зьмяненьня назвы артыкула варта шукаць аўтарытэтныя і пажадана больш-менш сучасныя слоўнікі (1-ы том ЭСБМ, на які я спасылаўся, выйшаў яшчэ ў 1970-я) — а лепш аўтарытэтныя сьведчаньні мовазнаўцаў пра хібнасьць «абалоны» і слушнасьць «абалоні» (тады, сапраўды, можна будзе зрабіць, як вы прапануеце з дужкамі). Пакуль жа наяўныя зьвесткі надта супярэчлівыя. --Казімер Ляхновіч 21:55, 19 студзеня 2011 (EET)
- Паглядзеў у іншых слоўніках:
- Расейска-беларускі слоўнік Акадэміі Навук РБ:
- пойма — пойма, абалона, поплаў; в пойме реки — у пойме (на абалоне) ракі
- оболонь — абалона
- заболонь — абалона
- абалоні/абалоньня няма
- Беларуска-расейскі слоўнік Грабчыкава:
- абалона — 1) пойма 2) заболонь, оболонь
- абалоні/абалоньня няма
- Зноў жа, ТСБМ АН БССР дае два значэньні прыведзеныя вышэй.
- Расейска-беларускі слоўнік Акадэміі Навук РБ:
- Такім чынам атрымліваецца, што значэньне абалонь як асноўнае падае толькі этымалягічны слоўнік, а іншыя (Булыка, Выхота, Грабчыкаў, РБС АН РБ, ТСБМ АН БССР) падаюць абалону асноўным значэньнем пры гэтым часта абалонь ня згадваючы зусім. Пакуль ня бачу сэнсу пераносіць, хіба што стварыць перанакіраваньні і дапоўніць артыкул варыянтамі назвы з пазнакамі зь якіх слоўнікаў яны паходзяць. —zedlik 11:23, 20 студзеня 2011 (EET)
- Дзякуй за дадатковыя зьвесткі. --Казімер Ляхновіч 17:03, 20 студзеня 2011 (EET)
- Добра, можа й лягічна лічыць, што абалона ў сэнсе пойма й будзе той оболочкой, якая абгортвае раку. Рабянкова Галіна 18:18, 20 студзеня 2011 (EET)
- З улікам зьвестак з гістарычнага слоўніка беларускай мовы (Т.2), паводле якога «(о)болонай» раней называлі аконную раму (што вакол шыбы) — на маю думку, падобная трансфармацыя выглядае цалкам лягічнай. Дык як, вяртаем «абалону» з даданьнем праз коску «абалоні» і пазначэньнем адпаведных крыніцаў? --Казімер Ляхновіч 21:44, 20 студзеня 2011 (EET)
- Паглядзеў у іншых слоўніках:
- Дзякуй за адказ. Цяпер бачу, што не самі прыдумалі, а з падачы А.Булыкі. Аднак во этымалягічны слоўнік падае абалона ў сэнсе 'лугавое ўзьбярэжжа ракі, яко заліваецца ў разводзьдзе' як варыянт слова абалонь, у дужках. Я лічу, што варта зрабіць так і ў вікі: асноўнае слова - абалонь, а іншыя - як варыянты. Мо пагадзіцеся, што так будзе слушна? Рабянкова Галіна