Абмеркаваньне:Ізраіль
Паколькі ў разьдзеле Гісторыя ідзецца выключна пра Араба-ізраільскую вайну 1948 года, прапаную гэты тэкст цалкам перанесьці ў артыкул з адпаведным назовам. А ў памянёным разьдзеле пакіць згадку пра гэтую вайну.--Kažemaks 17:07, 6 лістапада 2006 (UTC)
Сталіца
рэдагавацьЕрусалім - фактычна, але не прызнаецца сусьветным супольствам; Тэль-Авіў - прызнаецца ў якасьці сталіцы ААН і замежнымі краінамі[Няма крыніцы інфармацыі] Гэта такі жарт? Гэтае яшчэ ў школе праходзяць. Па канстытуцыі Ізраілю сталіцай зьяўляецца Ерусалім, але на ўсіх мапах сталіцай пазначаецца Тэль-Авіў — гэта факт. --Ліцьвін 14:31, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Падайце крыніцу гэтага факту. --Red_Winged_Duck 14:35, 30 красавіка 2009 (UTC)
- А ў школе геаграфіі не было? У адпаведнасьці зь некалькімі рэзалюцыямі ААН (у прыватнасьці, рэзалюцыя ГА ААН № 194 ад 11 сьнежня 1948 году), усталяваны статус Ерусаліма як муніцыпалітэта, зьмешчанага пад міжнародным кіраваньнем. Але Ізраіль абвясьціў Ерусалім сталіцай у 1949 годзе пасьля Войны за незалежнасьць (пазначана ў Канстытуцыі). І таксама настойліва прашу паглядзець на палітычную карту сьвету. Бачу, вы тамака ўбачыце шмат чаго для вас цікавага. --Ліцьвін 14:56, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Вам жа раю пачытаць разьдзел «Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя». Асабліва пункты пра тое, што кожны факт у Вікіпэдыі мусіць мець сваю надзейную крыніцу, якую можна праверыць. «У школе праходзяць» — не зьяўляецца такой крыніцай, таму калі вам не падабаецца ў артыкуле шаблён {{Няма крыніцы інфармацыі}} замяніце яго на адпаведную крыніцу, якая можа пацьвердзіць адпаведны факт. --Red_Winged_Duck 15:06, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Добра. Але гэта факт. Я аматар геаграфіі, таксама ўдзельнічаў у абласных алімпіядах па геаграфіі, і ўсе гэтыя акалічнасьці ведаў кожны. Таму для мяне гэта факт, як і факт, што прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі зьяўляецца Дзьмітры Мядзьведзеў. І калі нейкі ўдзельнік ня верыць, што прэзыдэнтам Расеі зьяўляецца ён, то гэта ня значыць, што абавязкова трэба пазначаць нейкую крыніцу. Але, скажу так, у гэтым выпадку лепш пазначыць крыніцы, што я і зрабіў. --Ліцьвін 15:23, 30 красавіка 2009 (UTC)