Абалоньнікі
Абалоньнікі, альбо тунікаты (лацінскія назвы: Tunicata, Urochordata) — падтып хордавых жывёлаў, выключна марскія. Ня здольныя перасоўвацца. Цела абалоньнікаў пакрытае абалонкай з туніцыну — матэрыялу, падобнага да цэлюлёзы. У целе ёсьць дзьве адтуліны: адна для ўсмоктваньня вады і плянктону, другая — для выдзяленьняў. Хорда ёсьць толькі ў лічынак. Асаблівасьцю абалоньнікаў зьяўляецца рэгулярная зьмена кірунку току крыві. Абалоньнікі ўтвараюць калёніі.