Ісак I Камнін

(Перанакіравана з «Ісак I Комнін»)

Ісак I Камнін (па-грэцку: Ισαάκιος A' Κομνηνός; 1005 — 31 траўня 1060) — імпэратар бізантыйскі (1057—1059), фактычны пачынальнік дынастыі Камнінаў. Сын Мануіла Эротыка Камніна, дзеяча часоў імпэратара Базыля II. Быў жанаты з Кацярынай, дачкою баўгарскага цара Івана Ўладзіслава.

Манэта з выявай Ісака Камніна

Займаў пасаду магістра і камандаваў усходнім войскам Бізантыйскае імпэрыі, ваяваў зь сяльджукамі. Быў пазбаўлены пасады імпэратрыцай Тэадорай. Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў Канстантынопалі, але праз два гады, пасьля палітычнае паразы, саступіў пасаду Канстантыну Дуку. Зрокся ўлады ў сьнежні 1059 году, пастрыгся ў манахі Студыйскага манастыра, дзе і памёр 31 траўня 1060 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ісак I Камнінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў