Інфіртэль
І́нфіртэль (па-нямецку: Innviertel, Innkreis, рэгіён ракі Ін) — рэгіён Верхняй Аўстрыі, які габсбурская манархія атрымала ў выніку вайны за баварскую спадчыну, якая працягвалася ў 1778—1779 гг. Найбуйнейшы гарады (на пачатак 2018 году) — Браўнаў-ам-Ін (17 095 жыхароў) і Рыд-ім-Інкрайс (11 903 жыхары). Рэгіён займае каля 2250 км², а колькасьць жыхароў складае амаль 218 тысячаў.
Асобы
рэдагаваць- Рычард Білінгэр — пісьменьнік
- Франц Ксаўер Грубэр — кампазытар
- Адольф Гітлер — палітык, дыктатар
- Франц Егэрштэтэр — мучанік, пакараны ўладамі нацысцкае Нямеччыны
- Эрнст Кальтэнбрунэр — палітык і высокапастаўлены вайсковец нацысцкае Нямеччыны
- Антон Цайлінгэр — фізык
- Руды і Вілі Шнайдэр — спартоўцы
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьІнфіртэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў