Індэксны каталёг, Індэксны каталёг туманнасьцяў, або Індэксны каталёг туманнасьцяў і зорак (анг. The Index Catalogue, IC) — каталёг галяктык, туманнасьцяў і зорных скупнасьцяў, які зьяўляецца дадаткам да Новага агульнага каталёгу (NGC).

Узаемадзейныя галяктыкі IC 4687 і IC 4686.
Здымак спадарожніка Габл.

Дадатковы каталёг IC-I,[1] складзены з 1529 аб’ектаў Джонам Людвігам Эмілем Дрэерам, зьявіўся ў 1895 годзе. Другі дадатак, IC-II,[2] на 5386 аб’ектаў, быў апублікаваны ім жа ў 1908 годзе; колькасьць аб’ектаў дасягнула 13 226.

У каталёгу IC-I апублікаваныя аб’екты, выяўленыя візуальна паміж 1888 і 1894 гадамі. У каталёгу IC-II — аб’екты, выяўленыя паміж 1895 і 1907 гадамі. 1400 гэтых аб’ектаў былі выяўленыя візуальна вялікімі тэлескопамі, але большасьць была знойдзеная фатаграфічна. Большасьць аб’ектаў IC зьяўляюцца вельмі аддаленымі і слабымі. Некаторыя зь іх надзвычай складана або ўвогуле немагчыма выявіць візуальна.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Index Catalogue of Nebulae found in the years 1888 to 1894, with Notes and Corrections to the New General Catalogue, Dreyer J. L. E., 1895, Mem. R. Astron. Soc., 51, 185—228
  2. ^ Index Catalogue of Nebulae and Clusters of Stars, containing objects found in the years 1895 to 1907; with Notes and Corrections to the New General Catalogue and to the Index Catalogue for 1888-94, Dreyer J. L. E., 1908, Mem. R. Astron. Soc., 59, 105—198

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць