Тарантул (імглістасьць)

(Перанакіравана з «Імглістасьць Тарантул»)

NGC 2070 (іншае абазначэньне — ESO 57-EN6) — эмісійная імглістасьць у сузор’і Залатая Рыба. Таксама вядома пад назвамі «Тарантул» і 30 Залатое Рыбы.

Характарыстыкі

рэдагаваць

Імглістасьць належыць галяктыцы-спадарожніку Млечнага ШляхуВялікаму Магеланаваму Воблаку. Яна зьяўляецца шырокай вобласьцю іянізаванага вадатвору, дзе адбываюцца працэсы актыўнага фарміраваньня зорак.

Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталёгу».

 
Імглістасьць «Тарантул» здымак тэлескопа Джэймз Ўэб камэраю MIRI у сярэднім інфрачырвоным дыяпазоне.

Велізарныя зоркі імглістасьці зьяўляюцца магутнымі крыніцамі выпраменьваньня, якое выдзімае зь міжзоркавага газу й пылу гіганцкія бурбалкі. Некаторыя з зорак выбухнулі звышновымі, у выніку чаго бурбалкі былі падсьветлены рэнтгенаўскім выпраменьваньнем.

У цэнтры імглістасьці знаходзіцца невялікая колькасьць зорак R136, на стыку трох бурбалак. Гэтыя зоркі — вынік працэсаў зоркаўтварэньня, іх узрост ацэньваецца прыблізна ў два мільёны гадоў. Акрамя таго, імглістасьць зьмяшчае звышмасіўную зорку R136a1 масай 196 сонечных.

Па краі імглістасьці знаходзяцца адносна маладыя шаравыя зорныя навалы, а таксама групоўкі маладых зорак, якія ўваходзяць у склад звышасацыяцыі.

У верасьні 2022 году для вывучэньня імглістасьці астраномы накіравалі на яе тры інфрачырвоныя прыборы касьмічнага тэлескопа НАСА Джэймз Ўэб. У выніку былі заўважаны тысячы маладых і фармавальных зорак, многія зь якіх былі выяўленыя ўпершыню.

Ілюстрацыі

рэдагаваць