Іван Тур

савецкі партыйны дзяяч

Іван Пятровіч Тур (10 ліпеня 1905, Купянск Харкаўская губэрня — 24 кастрычніка 1965, Масква) — савецкі партыйны дзеяч.

Сябра УКП(б) з 1926 году. Скончыў Вайсковую Акадэмію матарызацыі і мэханізацыі РСЧА. З 1937 на партыйнай рабоце.

Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР у Баранавічах, зь верасьня 1939 да 1940 — Першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.

У 1940 — сакратар ЦК КП(б) Беларусі. У 1941 — 1942 сакратар Сьвярдлоўскага абласнога камітэта УКП(б). 1942—1944 — намесьнік народнага камісара танкавай прамысловасьці СССР па кадрах.

Пасьля вызваленьня Баранавічаў — з 8 ліпеня 1944 да 1946 — Першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі. Падпісваў сьпісы на высылку польскіх асаднікаў і іх родных.

З 1946 да 1955 — сакратар ЦК КП(б) Беларусі.

Пасьля да кастрычніка 1957 — Першы сакратар Вялікалуцкага абласнога камітэту КПСС. З 25 лютага 1956 да 17 кастрычніка 1961 — кандыдат ў члены ЦК КПСС. З катрычніка 1957 да сьмерці 24 кастрычніка 1965 — намесьнік дырэктара Навуковага Цэнтру біялягічных дасьледваньняў Акадэміі навук СССР.

Пахаваны ў Маскве на Навадзявочых могілках — 6 лапік 24 шэраг.

Літаратура

рэдагаваць
  • Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б) 1917 - 1991. Историко-биографический справочник. Составитель Горячев Ю. В., Москва,
  • Советская историческая энциклопедия, тт. 1 — 16, Москва, 1961 — 1976