Эстэр’ётлянд (лэн)

лэн Швэцыі

Эстэр’ётлянд (па-швэдзку: Östergötlands län) — лэн на ўсходзе Швэцыі. Ахоплівае цалкам ляндскап Эстэр’ётлянд, а таксама невялічкія часткі ляндскапаў Нэрке, Смолянд і Сёдэрманлянд. Мяжуе з лэнамі Кальмар, Ёнчэпінг, Вэстра-Ёталянд, Эрэбру і Сёдэрманлянд. Адміністрацыйны цэнтар — Лінчэпінг.

Эстэр’ётлянд
па-швэдзку: Östergötlands län
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Лінчэпінг
Дата ўтварэньня 1634
Ляндсгёўдынг Карл Фрэдрык Граф
Насельніцтва (2023)
472 298 (4-е месца)
Шчыльнасьць 43,2 чал./км²
Плошча 10 562 км² (11-е месца)
Шырата Паўночная 58°24’38
Даўгата Усходняя 15°36’49
Лэн Эстэр’ётлянд на мапе Швэцыі
Эстэр’ётлянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-E
Код аўтам. нумароў E
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

 
Камуны лэну Эстэр’ётлянд

Эстэр’ётлянд разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі і з усходу абмываецца Балтыйскім морам. Дзьве найбуйнейшыя камуны лэну — Лінчэпінг і Нарчэпінг — разам утвараюць чацьверты паводле колькасьці насельніцтва эканамічны рэгіён краіны — East Sweden (даслоўна з ангельскай: Усходняя Швэцыя). Лэн Эстэр’ётлянд падзяляецца на 13 камунаў. Насельніцтва складае 472 298 чал. (па стане на 31.12.2023).

Найбуйнейшыя гарады рэдагаваць

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Эстэр’ётлянд зьяўляюцца Лінчэпінг (115 682 чал.), Нарчэпінг (98 088 чал.), Мутала (31 340 чал.), М’ёльбю (13 959 чал.), Фінспонг (13 261 чал.).