Эрэбру́ (па-швэдзку: Örebro län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Нэрке, а таксама часткова ў сумежных ляндскапах: Вэстманляндзе, Вэрмляндзе, Вэстэр’ётляндзе, Эстэр’ётляндзе, Далярне. Мяжуе з лэнамі Сёдэрманлянд, Вэстра-Ёталянд, Далярна, Вэрмлянд, Вэстманлянд і Эстэр’ётлянд. Адміністрацыйны цэнтар — Эрэбру.

Эрэбру
па-швэдзку: Örebro län
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Эрэбру
Дата ўтварэньня 1634
Ляндсгёўдынг Марыя Лярсан
Насельніцтва (2023)
308 116 (8-е месца)
Шчыльнасьць 35 чал./км²
Плошча 8 517 км² (13-е месца)
Шырата Паўночная 59°16’0
Даўгата Усходняя 15°13’0
Лэн Эрэбру на мапе Швэцыі
Эрэбру на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-T
Код аўтам. нумароў T
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

 
Камуны лэну Эрэбру

Эрэбру разьмешчаны ў цэнтральнай частцы сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 12 камунаў. Лэн мае выйсьце да двух буйных азёраў: Вэтэрн і Ельмарэн. Насельніцтва лэну складае 308 116 чал. (па стане на 31.12.2023).

Найбуйнейшыя гарады рэдагаваць

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Эрэбру зьяўляюцца Эрэбру (126 604 чал.), Карльскуга (27 360 чал.), Кумла (17 264 чал.), Ліндэсбэрг (9 745 чал.).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Эрэбру (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў