Чыятура

места ў Грузіі

Чыяту́ра (па-грузінску: ჭიათურა) — горад у заходняй Грузіі, у краі Імэрэці, цэнтар муніцыпалітэту. Насельніцтва — 12 280 чал. (2023).

Чыятура
груз. ჭიათურა
Чыятура
Герб Чыятуры
Дата заснаваньня: 1879
Горад з: 1921
Краіна: Грузія
Край: Імэрэці
Муніцыпалітэт: Чыятура
Вышыня: 340—500 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 12 803 чал. (2014)
нацыянальны склад: грузіны — 99,1%, армяне — 0,5%
Часавы пас: UTC+4
Тэлефонны код: +995 479
Паштовы індэкс: 5500
Геаграфічныя каардынаты: 42°17′25″ пн. ш. 43°16′55″ у. д. / 42.29028° пн. ш. 43.28194° у. д. / 42.29028; 43.28194Каардынаты: 42°17′25″ пн. ш. 43°16′55″ у. д. / 42.29028° пн. ш. 43.28194° у. д. / 42.29028; 43.28194
Чыятура на мапе Грузіі
Чыятура
Чыятура
Чыятура
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Геаграфія рэдагаваць

Ляжыць у даліне ракі Квірыла (прытока Рыёні) і на прылеглых плято. Знаходзіцца за 220 км ад Тбілісі чыгункай.

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1849 року ў гэтых мясьцінах былі адкрытыя паклады манганавых і жалезных рудаў, а пазьней былі адкрытыя яшчэ й паклады камэрцыйна прыдатных манганавых аксыдаў, пэраксыдаў і карбанатаў. У 1879 року дзеля распрацоўкі радовішча была заснаваная Чыятурская манганавая кампанія. Дзеля перавозкі манганавых рудаў на пераплаўны завод у Зэстафоні была збудаваная чыгунка, якая цяпер цалкам электрыфікаваная. Паўсталае паселішча атрымала назву Квірыла ад суседняй ракі.

У часе расейскай рэвалюцыі 1905 року Чыятура была адзінай бальшавіцкай апорай у збольшага меншавіцкай Грузіі. 3700 шахтараў былі вымушаныя працаваць 18 гадзінаў штодня і спаць на месцы. Ёсіф Сталін стварыў з працоўных «чырвоныя баявыя аддзелы», якія займаліся рэкетам і разбуралі шахты ўласьнікаў, якія адмовіліся яму плаціць. У 1906 року бальшавіцкая дружына Котэ Цынцадзэ абрабавала цягнік, які вёз шахтарам заробкі, забіўшы пры гэтым жандарма і жаўнера.

У чэрвені-ліпені 1913 року шахтары зладзілі 55-дзённы штрайк, патрабуючы 8-гадзіннага працоўнага дня, падвышэньня заробкаў і скасаваньня начных зьменаў.

У 1921 року Чыятура атрымала мескі статус.

 
Канатная дарога ў Чыятуры

У 1954 року адкрытая канатная дарога для пад’ёму шахтараў, паколькі уздым з даліны займаў багата часу. У 2019—2021 роках сыстэма капітальна адрамантаваная.

У 1970-х роках руднікі Чыятуры выдавалі чвэрць усяго здабытку мангану ў СССР.

Культура рэдагаваць

У месьце дзейнічае Дзяржаўны тэатар імя Цэрэтэлі, краязнаўчы музэй.

10 школаў, аддзяленьне Грузінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту.

Эканоміка рэдагаваць

Здабыча і ўзбагачэньне манганавай руды (Чыятурскае радовішча), кварцавага пяску, мармуру. Высокае ўтрыманьне мэталу ў рудзе, спрыяльныя ўмовы пакладу і зручнае геаграфічнае разьмяшчэньне (блізкасьць да чарнаморскіх портаў) надаюць асаблівае значэньне чыятурскаму мангану.

Дзейнічаюць завод сылікатнай цэглы, гарбатная і швейная фабрыкі.

Транспарт рэдагаваць

Чыгуначная станцыя на лініі Зэстафоні — Сачхерэ.

Сеткай канатных дарогаў цэнтральная частка Чыятуры злучаная практычна з усімі жылымі і прамысловымі раёнамі.

У 1967—2008 роках дзейнічаў міжгародны тралейбус да Сачхерэ. Ад самага адкрыцьця і да канца на лініі працавалі тралейбусы Škoda 9Tr. Пасьля распаду СССР лінія дзейнічала нестабільна з прычыны частых праблемаў з электрычнасьцю.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Каля Чыятуры знаходзіцца Мгвімэвіскі манастыр(d) XIII стагодзьдзя.

Рэлігія рэдагаваць

Чыятура — сядзіба архіяпіскапа Грузінскай праваслаўнай царквы.

Вядомыя асобы рэдагаваць

Гарады-пабрацімы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць