Франц Байрас

(Перанакіравана з «Франц фон-Байрас»)

Франц Байрас, або Франц фон-Байрас (па-нямецку: Franz von Bayros, 28 траўня 1866 — 3 красавіка 1924) — аўстрыяцкі мастак.

Франц Байрас
Дата нараджэньня 28 траўня 1866 (158 гадоў)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 красавіка 1924
Месца сьмерці
Прычына сьмерці кровазьліцьцё ў мозаг[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, ілюстратар, малявальнік, мастак-гравэр, экслібрысіст
Навуковая сфэра малярства
Псэўданімы Choisy Le Conin[2], Choisy le Conin[2], Choisy LeConin[2] і Venu de Bonestoc[2]
Плынь мадэрн

Дзейнасьць рэдагаваць

 
Мужчына з жанчынаю ў прыбіральні.

Нарадзіўся Франц Байрас у месьце Загрэб, Аўстра-Вугоршчына. Цяпер Загрэб — сталіца Харватыі. У 1870-ых гадах Франц Байрас едзе ў Вену, дзе паступіў у Венскую аадэмію мастацтваў. Франц Байрас папаў у вышэйшыя кругі тагачаснага грамадзтва Вены. Яго імя стала Франц фон-Байрас, што паказвала яго шляхецкае паходжаньне. Франц Байрас пазнаёміўся з сынам Ягана Штраўса Яганам Штраўсам і ўзяў у жонкі яго дачку Алісу. Ажаніўся зь ёю ў 1896 годзе. Наступным годзе ён едзе ў Мюнхен. У 1904 годе адбылася першая асабістая выстава твораў Франца Байраса ў месьце Мюнхен. Яе добра ўспрынялі ў месьце. З 1904 па 1908 гады вучыўся ў Францыі і Італіі[3]. У 1911 годзе Франц Байрас напісаў адну з самых вядомых сваіх твораў «Слова пра стул у прыбіральні»[4], за якую яго выгналі зь Нямеччыны. Яго твор прызналі непрыстойным. Франц Байрас вымушаны быў вярнуцца ў Вену, дзе яго сустракалі бяз радасьці. Ён адчуваў сябе адзінока.

Творчасьць рэдагаваць

Франц Байрас быў вядомы малюнкамі ў т. зв. мадэрн, які ён намаляваў камэдыю «Боская камэдыя» Дантэ і некаторыя пахатлівыя малюнкі. Вучыўся ў Венскае акадэміі мастацтваў. У 1904 годе адбылася першая асабістая выстава твораў Франца Байраса ў местце Мюнхен. З 1904 па 1908 гады вучыўся ў Францыі і Італіі[5].

Работы Франца Байраса захаваліся ў Мэтраполітэн музэі ў Новым-Ёрку[6]. Разам Франц Байрас напісаў каля 2000 твораў[7].

Сьпіс твораў рэдагаваць

Выявы твораў Франца Байраса, дзе ён пісаў пра самазадавальненьне жанчын, пра адносіны жанчына з жанчынай, пра скоталожніцтва, пра пэдафілія і іншыя плоцкія адхіленьні.

Франц Байрас пісаў многія творы, але непрыстойныя зламалі яму кар'еру і стварылі беды ў яго жыцьці.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Hans Vollmer [Hg.]: Allgemeines Lexikon der bildenden Künstler des 20. Jahrhunderts. Band 1. München: Deutscher Taschenbuch-Verlag 1953
  • Katalog zur 14. Sonderausstellung des Historischen Museums der Stadt Wien, S. 115
  • Felix Czeike: III. Landstraße. Wien [u.a.]: Jugend & Volk 1984 (Wiener Bezirkskulturführer, 3), S. 66 (Geburtsdatum unrichtig)
  • Rathaus-Korrespondenz. Wien: Presse- und Informationsdienst, 02.04.1974
  • Wiener Kurier, 29.01.1955

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Франц Байрассховішча мультымэдыйных матэрыялаў