Венская акадэмія выяўленчых мастацтваў

Венская акадэмія выяўленчых мастацтваў (па-нямецку: Akademie der bildenden Künste Wien) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэту зь сядзібаю ў Вене.

Венская акадэмія выяўленчых мастацтваў
па-нямецку: Akademie der bildenden Künste Wien
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1692
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе ORCID[d][1] і Austrian Academic Library Consortium[d][2]
Вэб-сайт akbild.ac.at (ням.)​ (анг.)

Агульная характарыстыка рэдагаваць

Заснаваная ў 1692 годзе Пэтэрам Штрудэлем. Акадэмія закрыла свае дзьверы пасьля ягонай сьмерці ў 1714 годзе. У 1725 годзе імпэратар Карл VI аднавіў яе пад кіраўніцтвам мастака Якаба ван Шупэна. У 1772 годзе новыя пастановы зьмянілі структуру выкладаньня мастацтваў. Затым усе мастацкія школы аб’ядналіся пад управаю акадэміі мастацтваў. У 1872 годзе імпэратар Франц-Ёсіф I зацьвердзіў закон, які зрабіў акадэмію вышэйшаю ўстановаю мастацтваў у Аўстра-Вугоршчыне. У 1872—1876 гадах быў пабудаваны вялікі ўласны будынак. У 1907 годзе, затым у 1908 годзе малады Адольф Гітлер двойчы спрабаваў паступіць у акадэмію. У час аншлюсу з 1938 па 1945 год акадэмія вымушаная была рэзка скараціць колькасьць сваіх габрэйскіх работнікаў. Пасьля Другое сусьветнае вайны яна зноў была адкрыта, а ў 1955 годзе стала самастойнай вышэйшаю навучальнаю установаю. У 1998 годзе стала дзяржаўным унівэрсытэтам, захаваўшы сваю першую назву. У цяперашні час гэта адзіны аўстрыйскі ўнівэрсытэт, у афіцыйнай назве якога намя ўласна слова «ўнівэрсытэт».

Структура рэдагаваць

  • Інстытут мастацтва і архітэктуры
  • Інстытут выяўленчага мастацтва
  • Інстытут навук і тэхналёгіяў у мастацтве
  • Інстытут выкладаньня мастацтва
  • Інстытут мастацкіх і культуралягічных навук

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць