Угу Віяна

партугальскі футбаліст

У́гу Міге́л Фэрэ́йра Го́міш Вія́на (па-партугальску: Hugo Miguel Ferreira Gomes Viana; нарадзіўся 15 студзеня 1983 году, Барсэлуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Партугаліі. Вядомы за гульні ў складзе «Бэнфікі», «Брагі» й «Спортынгу». Добра вядомы сваімі здольнасьцямі да выкананьня стандартаў і пасоў. Пачаўшы сваю спартовую кар’еру Угу ў дзевятнаццаць гадоў накіраваўся за мяжу, спачатку ў Ангельшчыну, а потым у Гішпанію, перш чым спыніцца на партугальскім клюбе «Брага».

Угу Віяна
Угу Віяна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 студзеня 1983 (41 год)
Барсэлуш, Партугалія
Рост 178 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002
2002—2005
2004—2005
2005—2010
2007—2008
2009—2010
2010—2013
2013—2015
2015—
Спортынг
Ньюкасл Юнайтэд
Спортынг
Валенсія
Асасуна
Брага
Брага
Аль-Ахлі
Аль-Васл
26 (1)
39 (1)
32 (6)
44 (2)
9 (1)
28 (4)
79 (12)
27 (3)
37 (2)
Зборныя
2001—2012 Партугалія 29 (1)

Кар’ера рэдагаваць

Раньнія гады рэдагаваць

Угу Віяна пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Спортынг» (Лісабон). Пасьля таго, як ён атрымаў тытул найлепшага маладога футбаліста году ў Эўропе ў 2002 годзе, ён быў набыты ангельскім клюбам «Ньюкасл Юнайтэд» за 12 млн эўра[1], за які адгуляў два сэзоны, але гэтак і ня стаў лідэрам каманды, а затым і зусім перастаў трапляць у склад, пасьля чаго вярнуўся на правах арэнды ў «Спортынг»[2], а затым быў арандаваны «Валенсіяй», які вырашыў выкупіць трансфэр Віяны за 2,250 млн эўра[3]. У сэзоне 2006—2007 гадоў Угу прыйшлося вытрымліваць канкурэнцыю за месца ў складзе ад Рубэна Барахі й Давіда Альбэльды, якую ён прайграў і быў арандаваны клюбам «Асасуна»[4], але там ён атрымаў сур’ёзную траўму, якая не дазволіла яму трэніравацца на працягу чатырох месяцаў, а пасьля Віяну прыйшлося вытрымаць працяглы пэрыяд аднаўленьня. У сэзоне 2008—2009 гадоў Віяна на поле ў чэмпіянаце не выходзіў, абмежаваўшыся трыма матчамі на Кубак УЭФА й Кубак Гішпаніі.

«Брага» рэдагаваць

31 ліпеня 2009 году Віяна быў аддадзены ў арэнду клюбу «Брага» на адзін сэзон, тым самым вярнуўшыся ў Партугалію праз тры гады пасьля выступленьняў за лісабонскі клюб[5][6].

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

У зборнай Партугаліі Віяна дэбютаваў 14 лістапада 2001 году ў матчы супраць зборнай Анголы, якая скончылася перамогай партугальцаў зь лікам 5:1.

Дасягненьні рэдагаваць

«Спортынг»:

«Брага»:

«Аль-Ахлі»:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць