Асасуна Памплёна

гішпанскі футбольны клюб з Памплёны

«Асасу́на» (па-гішпанску: Club Atlético Osasuna) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Памплёна, што месьціцца ў аўтаномным краі Навара. У перакладзе з басконскай мовы назва клюбу азначае «здароўе»[1]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненьні — чацьвертае месца ў Ля Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадыё Рэйна дэ Навара», што здольны ўмясьціць 19 800 чалавек.

Асасуна
Поўная назва Club Atlético Osasuna
Заснаваны 24 кастрычніка 1920
Горад Памплёна, Гішпанія
Стадыён Эстадыё Рэйна дэ Навара
Умяшчальнасьць: 19 800
Прэзыдэнт Люіс Сабальса[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2022—2023 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
osasuna.es (гішп.)​ (баск.)

Гісторыя рэдагаваць

Заснаваны ў 1920 годзе клюб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сэгунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў клясыфікаваны ў Ля Лігу. Скончыўшы сэзон 1984—1985 гадоў на шостым месцы ў чэмпіянаце, клюб атрымаў права на ўдзел у кубку УЭФА, адкуль выбыў у другім крузе.

Наступны ўзьлёт каманды прыйшоўся на сэзон 1990—1991 гадоў, калі Асасуна заняла чацьвертае месца ў чэмпіянаце й заваявала права на ўдзел у кубку УЭФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сэзону 1993—1994 гадоў клюб пакінуў Ля Лігу й правёў шэсьць сэзонаў у Сэгундзе. У сэзоне 2004—2005 гадоў клюб дайшоў да фіналу Кубка Гішпаніі, дзе саступіў «Бэтысу».

У сэзоне 2005—2006 гадоў каманда фінішавала чацьвертай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненьне ў чэмпіянаце Гішпаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга клясыфікацыйнага раўнду. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клюб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЭФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу клюб, выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Сэвільлі».

Пасьля гэтых посьпехаў клюб разьмяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы й у асноўным вядзе барацьбу за выжываньне. У сэзоне 2008—2009 гадоў клюб здолеў пазьбегнуць вылету зь Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы й прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матчу памплёнцы саступалі зь лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Сэрхіё Эрэра 1993
3   Аб Хуан Крус 1992
4   Аб Унаі Гарсія 1992
5   Аб Давід Гарсія (капітан) 1994
6   ПА Люкас Таро 1994
7   ПА Хон Манкаёля 1998
10   ПА Аймар Арос 2001
11   Нап Кіке Барха 1997
12   Аб Хэсус Арэса 1999
13   Бр Айтор Фэрнандэс 1991
14   Нап Рубэн Гарсія 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15   Аб Рубэн Пэньня 1991
16   Нап Мой Гомэс 1994
17   Нап Антэ Будымір 1991
19   ПА Паблё Ібаньес 1998
20   Нап Хасэ Арнаіс 1995
22   Аб Хоан Мохіка (ар. Вільярэал) 1992
23   Нап Рауль Гарсія 2000
24   Аб Аляхандра Катэна 1994
28   Аб Хорхэ Эранда 2001
34   ПА Ікер Муньяс 2002

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць