Трызны

шляхецкі род

Трызны (Tryzny) — шляхецкі род гербу «Газдава» ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Трызны
Герб «Газдава»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Паходзяць ад праваслаўных баяраў Браншчыны. Ад 2-е паловы XV ст. валодалі маёнткам Палонка ў Ваўкавыскім павеце[1].

Найбольш вызначыліся ў XVІІ ст. У Расейскай імпэрыі род быў унесены ў І частку Радаводных кнігаў Менскае губэрні.

Радавод рэдагаваць

N Карповіч

  1. Трызна, староста бабруйскі ў 1508
  2. Васіль (? — па 1530), земянін каралеўскі 15231525
    1. Апанас (? — па 1542)
    2. Іван (? — па 1543)
  3. Захар
    1. Кацярына (каля 1532 — ?), м. — Павал Уніхоўскі (15151594)
  4. Ёсіп (Язэп)
    1. Рыгор Трызна (каля 15001571)
      1. Пётра Трызна (?—1633), ж. — Ганна Масальская
        1. Уршуля
        2. Кацярына
        3. Тарэса
      2. Рыгор Трызна, маршалак слонімскі
        1. Мікалай Трызна (?—1640)
          1. Тэафіл Трызна (?—1645)
        2. Гедэон Міхал Трызна (?—1652)
        3. Марцыян Трызна (?—1643)
        4. Павал Пётра Трызна (?—1639)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Насевіч В. Трызны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 674.

Літаратура рэдагаваць