«Сі́лічы» — гарналыжны цэнтар у Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Знаходзіцца за 32 км ад Менску каля вёскі Сілічы.

Адна з трасаў

Інфармацыя пра гарналыжны цэнтар рэдагаваць

 
На вяршыні. На заднім пляне бачны пад’ёмнік

Трасы рэдагаваць

 
Гатэль у «Сілічах»

Дадатковая інфармацыя рэдагаваць

  • максымальны перапад вышыняў на гарналыжных трасах звыш 100 м.
  • у вячэрні час усе трасы асьветленыя.
  • маецца сыстэма штучнага сьнегу, якая дазваляе вырабляць сьнег, пачынаючы з тэмпэратуры 3 °C.
  • схілы трасаў раўнуюцца ратракам.
 
Пункт пракату інвэнтару

Іншыя паслугі рэдагаваць

  • гатэль на 100 месцаў, гасьцёвыя хаткі, дзьве рэстарацыі, кавярні, пункт пракату гарналыжнага інвэнтару, мэдпункт, міні-маркет, аддзяленьне АСБ «Беларусбанк», шапік «Белпошта».
  • дзейнічае бясплатная аўтастаянка на 850 аўтамабільных месцаў.
  • са студзеня 2007 году адкрылася спартовая заля, якая ў зімовы пэрыяд выкарыстоўваецца як крытая коўзанка.

Няшчасныя выпадкі рэдагаваць

15 студзеня 2009 году мужчыну падчас катаньня на лыжах зьбіў сьнегаход. Здарэньне адбылося прыкладна а 18-й гадзіне вечара, мужчына памёр на наступны дзень, 16 студзеня, у Менскай абласной клінічнай бальніцы.[1] Па словах дырэктара гарналыжнага комплексу «Сілічы» Сяргея Шайко сьнегаход ехаў па выкліку да дзіцяці. Рухаючыся па правым боку трасы, сьнегаход спрабаваў пазьбегнуць сутыкненьня з сноўбардыстам, але сутыкнуўся з лыжнікам, які атрымаў шматлікія траўмаваньні.[2] Матэрыялы праверкі па факце сьмерці лыжніка былі перададзеныя ў пракуратуру Лагойскага раёну. Па словах відавоцтаў у здарэньні быў вінаваты сьнегаход, а першая дапамога своечасова і якасна аказаная не была.[3] 22 красавіка 2009 году стала вядома, што пракуратура спыніла праверку па факце сьмерці лыжніка і вынесла пастанову ў адмове ў завядзеньні крымінальнай справы «за адсутнасьцю складу злачынства».[4]

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць