Лыжныя гонкі

зімовы від спорту

Лыжныя гонкі — гонкі на лыжах на вызначаную дыстанцыю па спэцыяльна падрыхтаванай трасе сярод асобаў вызначанай катэгорыі (узроставы, мякінай і т. д.). Адносіцца да цыклічных відаў спорту. Алімпійскі від спорту з 1924 году.

Старт тартускага маратону ў Эстоніі

Упершыню спаборніцтвы ў лыжным бегу на хуткасьць адбыліся ў Нарвэгіі ў 1767 годзе. Па прыкладзе нарвэжцаў рушылі швэды й фіны, пазьней захапленьне гонкамі ўзьнікла й у Цэнтральнай Эўропе. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў многіх краінах зьявіліся нацыянальныя лыжныя клюбы. У 1924 годзе была створаная Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту (FIS). У 2000 годзе FIS налічвала 98 нацыянальных фэдэрацыяў.

Беларусь рэдагаваць

На красавік 2023 году ў Беларусі налічвалася 206 лыжных базаў[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Надзея Нікалаева. Спорт ці масавая фізычная культура // Газэта «Зьвязда», 22 красавіка 2023 г. Праверана 26 красавіка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць