Сэнт-Луіс Блюз (па-ангельску: St. Louis Blues) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сэнт-Луіс, штат Мізуры, ЗША. Каманда залічаная ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. Клюб быў закладзены ў 1967 годзе як адна з шасьці камандаў пашырэньня лігі 1967 году. Назоў клюбу паўстаў у гонар песьні Ў. К. Гэндзі «Saint Louis Blues». Свае хатнія матчы «блюзмэны» ладзяць на Энтэрпрайз-Сэнтэр арэне, якая здольная зьмясьціць крыху болей за 18 тысяч[1]. «Блюз» мае суперніцтва з «Чыкага Блэкгокс».

Сэнт-Луіс Блюз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Сэнт-Луіс, Мізуры
Заснаваны 1967
Стадыён Scottrade Center
Колеры Блактіны, залаты, цёмна-сіні і белы
                   
Гісторыя St. Louis Blues
1967 — цяпер
Афіцыйны сайт nhl.com/blues (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

Не зважаючы на тое, што Сэнт-Луіс-Арэна першапачаткова не ўлічвала хакейныя матчы, яна ўсё ж такі адпавядала стандартам НХЛ тае эпохі паводле памераў. На арэне свае хатнія матчы ладзіла каманда «Сэнт-Луіс Флаерз», якая спаборнічала ў Амэрыканскай хакейнай асацыяцыі, з 1929 году. Сэнт-Луіс рабіў спробы прыцягнуць у горад франшызу НХЛ. Зрэшты, такія высілкі далі плён, і «Атава Сэнатарз» пераехала ў Сэнт-Луіс. Аднак, гэты крок апынуўся непрадуманым, бо «Сэнт-Луіс Флаерз» працягваў губляць грошы. Справа ў тым, што дзеля збалянсаваньня лігі «арлы» былі ў Канадзкім дывізіёне. У выніку каманда мела агромістыя выдаткі на паездкі на матчы ў Таронта і Манрэаль. Клюб скончыў сэзон на апошнім месцы ў дывізіёне, пасьля чаго быў расфармаваны.

У 1967 годзе адбылося пашырэньне НХЛ, якая падвоіла колькасьць клюбаў. У выніку да лігі далучыліся «Мінэсота Норт Старз», «Лос-Анджэлес Кінгс», «Філадэлфія Флаерз», «Пітсбург Пінгвінз», «Каліфорнія Сылз» і «Сэнт-Луіс Блюз». Пры гэтым сэнтлуіскі клюб быў апошнім з шасьці камандаў пашырэньні, да апошняга часу каманда магла базавацца ў Балтымары, аднак толькі праз настойлівасьць уладальнікаў «Чыкага Блэк Гокс» Джэймза Д. Норыса і Артура Вірца. Першымі ўладальнікамі каманды былі страхавы магнат Сыд Саламон-малодшы, ягоны сын Сыд Саламон III, і Робэрт Л. Ўольфсан, якія атрымалі правы на франшызу ў 1966 годзе. Сыд Саламон III пераканаў свайго першапачаткова насьцярожанаму бацьку займець каманду. У інвэстыцыйную групу ўваходзілі таксама вядомы бэйсбаліст «Сэнт-Луіс Кардыналз» Стэн М’юзіел і ягоны бізнэсовы партнэр Джуліюс Гараньяні[2]. Гараньяні памёр ад сардэчнага прыступу 19 чэрвеня 1967 году, гэтак не пабачыўшы матчаў каманды[3]. Набыўшы франшызу ў 1966 годзе, Саламон затым выдаткаваў некалькі мільёнаў даляраў на рамонт 38-гадовай арэны, пашырыўшы ейную зьмяшчальнасьць з 12 тысячаў да 15 тысячаў месцаў.

Першым галоўным трэнэрам каманды быў Лін Патрык, але праз благія вынікі ў лістападзе Патрык быў звольнены. Замяніў трэнэра ягоны памочнік Скоці Боўман, зь якім вынікі палепшыліся. Як і астатнія пяць каманд пашырэньня, склад «блюзмэнаў» быў сфармаваны пераважна з гульцоў клюбаў арыгінальнай шасьцёркі, якія не падышлі ім, альбо з гульцоў невялікіх лігаў. Пра пашырэньні кіраўніцтва НХЛ дамовілася далучыць усе новыя каманды ў новы Заходні дывізіён дзеля таго, каб усе новыя каманды мелі роўныя шанцы дасягнуць плэй-оф.

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
30   Джоэл Гофэр 30.07.2000 50   Джордан Бінінгтан 11.07.1993
Абаронцы
4   Нік Лэдзі 20.03.1991 6   Марка Скандэла 23.02.1990
47   Торы Краг 12.04.1991 48   Скот Пэрунавіч 18.08.1998
51   Мэт’ю Кесэл 23.06.2000 55   Колтан Парайка 12.05.1993
72   Джастын Фолк 20.03.1992 75   Тайлер Такер 01.03.2000
Нападнікі
10   Брэйдэн Шэн 22.08.1991 12   Кевін Гэйз 08.05.1992
13   Аляксей Таропчанка 25.06.1999 18   Робэрт Томас 02.07.1999
20   Брэндан Саад 27.10.1992 25   Джоржан Кайру 05.05.1998
26   Натан Ўокер 07.02.1994 42   Каспэры Капанэн 23.07.1996
59   Мікіта Аляксандраў 16.09.2000 63   Джэйк Нэйбарз 29.03.2002
70   Оскар Сундквіст 23.03.1994 79   Самюэль Бле 17.06.1996
89   Павал Бучневіч 17.04.1995

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Seat Locator». Enterprise Center.
  2. ^ Jordan, Jimmy (10.02.1966). «City Gets Big League Hockey; New Team Begins NHL Play in 1967–68 Season». Pittsburgh Post-Gazette. — С. 24.
  3. ^ «Musial Partner 'Biggie' Dies; Political Figure». The Southeast Missourian. 4B.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць