Бостан Бруінз

клюб НХЛ

Бо́стан Бру́інз (па-ангельску: Boston Bruins) — прафэсійны хакейны клюб, які прымае ўдзел ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб уваходзіць у Атлянтычны дывізіён Усходняй канфэрэнцыі. Базуецца ў горадзе Бостан штату Масачусэтс у ЗША. Быў створаны ў 1924 годзе, што робіць яго аднім з найстарэйшых хакейных клюбаў у лізе. Шасьціразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (1929, 1939, 1941, 1970, 1972, 2011). Поруч з «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Чыкага Блэкгокс», «Манрэаль Канадыенз» і «Таронта Мэйпл Ліфс» утварае гэтак званую Арыгінальную шасьцёрку, якая доўгі час у такім складзе біліся за Кубак Стэнлі. Першапачаткова хатнія матчы «Бруінз» праводзілі на Бостан-Арэне, якая лічыцца найстрарэйшай крытай хакейнай пляцоўкай у сьвеце. З 1928 па 1995 гады бостанцы праводзілі на Бостан-Гардэне, а ўжо пасьля гэтага матчы ладзяць на ТД-Гардэн.

Бостан Бруінз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Бостан, Масачусэтс
Заснаваны 1924
Стадыён ТД-Гардэн
Колеры Чорны, залаты і белы
              
Гісторыя Бостан Бруінз (ад 1924)
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт bruins.nhl.com (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

У 1924 годзе[1] Нацыянальная хакейная ліга пастанавіла сябе пашырыцца ў ЗША. За год да таго Томас Дуган атрымаў варыянты трох франшызаў НХЛ для ЗША і прадаў адну зь іх магнату сеткі прадуктовых крамаў у Бостане Чарлзу Адамзу. У выніку бостанская каманда была адной зь першых сярод клюбаў пашырэньня НХЛ, а таксама першай сярод камандаў НХЛ, створаных у ЗША. Адамз адразу пагадзіў на працу Арта Роса, колішняга зорнага хакеіста і наватара, які заняў пасаду генэральнага мэнэджара. Рос быў тварам франшызы на працягу наступных трыццаці гадоў. Цягам гэтых гадоў Рос часам працаваў трэнэрам. Менавіта Рос прыдумаў назву «Бруінз», мянушку бурых мядзьведзяў, якую калі-нікалі выкарыстоўваюцца ў народных казках. Мянушка каманды добра стасавалася да клюбных колераў, якія ўлучалі карычневы і жоўты колеры. Гэтыя колеры былі зьвязаныя з колеры Адамзавых прадуктовых крамаў[2].

 
Адзін з самых зорных хакеістаў раньняга «Бостан Бруінз» Эдзі Шор.

1 сьнежня 1924 году «Бруінз» здабылі першую перамогу ў першай гульні ў гісторыі НХЛ, якая была згуляная ў ЗША[3]. Супернікамі бостанцаў быў клюб «Манрэаль Марунз», а першую шайбку ў гісторыі клюбу закінуў Смокі Гарыс[4]. Гэтая перамога сталася адной зь нешматлікіх у тым сэзоне, і «Бруінз» скончыў сэзон на апошнім радку. Яшчэ тры сэзоны дружына гуляла на Бостан-арэне, пасьля чаго шмат гадоў былі галоўным арандатарам арэны Бостан-Гардэн[5]. «Бруінз» крыху палепшылі гульню, але да плэй-оф бостанцы ня патрапілі. У трэцім сэзоне 1926—1927 гадоў Рос скарыстаўся закрыцьцём Заходняй хакейнай лігі, каб набыць некалькі зорак з той лігі, у першую чаргу абаронцу Эдзі Шора. Бостанскі клюб ня толькі прабіўся ў плэй-оф, але і дакрочыў да фіналу, дзе саступіў «Атава Сэнатарз».

У 1929 годзе «Бруінз» перамог у фінале «Нью-Ёрк Рэйнджарз», здабыўшы свой першы Кубак Стэнлі. Акрамя Шору вылучаліся ў складзе каманды Гары Олівэр, Дыт Клэпэр, Датч Гэйнар і брамнік Тыні Томпсан. У 1928 годзе дружына ўпершыню згуляла на Бостан-Гардэн, а праз сэзон у 1929—1930 гадоў «Бруінз» згуляў найлепшы рэгулярны сэзон, але клюб зьведаў паразу ў фінале Кубак Стэнлі ад «Манрэалю Канадыенз». У 1930-х гадоў бостанцы выступалі няблага, але здабыць кубак здолелі толькі аднойчы ў 1939 годзе. У тым жа годзе Томпсан быў абменены на маладога брамніка Фрэнка Брымсэка. Маладзён згуляў шыкоўны сэзон, атрымаўшы трафэі Вэзыны і Колдэра, а стаўшы першым пачаткоўцам, якога запрасілі на матч усіх зорак НХЛ. Хакеіст атрымаў мянушку «Містэр Зэро». У 1940 годзе Шор быў прададзены ў клюб «Нью-Ёрк Амэрыканз», а ў 1941 годзе «Бруінз» здабыў свой трэці Кубак Стэнлі, прагуляўшы толькі восем гульняў і завяршыўшы рэгулярны сэзон на першым месцы. Доўгі час пасьля гэтага Бостан ня браў галоўны трафэй.

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
1   Джэрэмі Сўэйман 24.11.1998 35   Лінус Ульмарк 31.07.1993
Абаронцы
12   Кевін Шатэнкэрк 29.01.1989 25   Брэндан Карла 26.11.1996
27   Гампус Ліндгальм 20.01.1994 28   Дэрэк Форбарт 04.03.1992
29   Паркер Ўатэрспун 24.08.1997 48   Мэт Грызьлік 05.01.1994
73   Чарлі Макэвай 21.12.1997
Нападнікі
11   Трэнт Фрэдэрык 11.02.1998 13   Чарлі Койл 02.03.1992
17   Мілан Лучыч 07.06.1988 18   Павал Заха 06.04.1997
21   Джэймз ван Рымздайк 04.05.1989 39   Морган Гікі 20.07.1998
43   Дэнтан Гайнэн 05.07.1995 51   Мэт’ю Патра 10.03.2004
62   Оскар Стээн 09.03.1998 63   Брэд Маршанд 11.05.1988
70   Еспэр Боквіст 30.10.1998 74   Джэйк Дэбраск 17.10.1996
88   Давід Пастрняк 25.05.1996 94   Якуб Лаўка 28.03.2000

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Legends of Hockey». Hockey Hall of Fame.
  2. ^ Marrazza, Dan (14.06.2016). «How NHL Teams Got Their Names». NHL.
  3. ^ Fischler, Stan (30.11.2022). «Bruins won first NHL game played in United States in 1924». NHL.
  4. ^ Pelletier, Joseph (06.2011). «Smokey Harris». Bruins Legends Blogspot.
  5. ^ «NHL hockey came to the U.S. on Dec. 1, 1924». NHL.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць