Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024 году

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024 году — 34-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе, які ладзіцца з 5 красавіка па 24 лістапада.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024 году
Спаборніцтва Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Даты 5 красавіка 2024
Колькасьць удзельнікаў 18
2023
2025

Склад удзельнікаў рэдагаваць

Пераможца Другой лігі папярэдняга сэзону салігорскі «Партызан» даволі хутка адмовіўся ад павышэньня да Першай лігі. Гэты ж клюб мог падвысіцца да Першай лігі яшчэ ў пазамінулым сэзоне, аднак брак фінансавых сродкаў вымусіў клюб застацца ў Другой лізе[1]. Гэтак жа хутка стала вядома, што бронзавы прызэр розыгрышу Другой лігі пінскі «Стэнлес» таксама ня будзе браць удзел у Першай лізе. У лютым адмовіліся ад удзел у Першай лізе менскія «Крумкачы», якія мелі права на далучэньне да лігі як срэбныя прызэры чэмпіянату Другой лігі[2]. У выніку аніводны прадстаўнік Другой лігі не далучыўся да Першай лігі, у дадатак да чаго «Жодзін-Паўднёвы» аб’явіў аб ліквідацыі каманды. Тым ня менш, склад удзельнікаў розыгрышу павялічыўся ўпершыню ў гісторыі да 18 удзельнікаў. АБФФ пастанавіла далучыцца дублюючым складам клюбаў Найвышэйшай лігі да ніжэйшых лігаў, у выніку чаго лігу папоўнілі тры прадстаўнікі менскага «Дынама», жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» і барысаўскага БАТЭ. Петрыкаўскі «Шахцёр», які фактычна і быў фарм-клюбам салігорскага аднайменнага клюбу, заняў месца салігорскага «Шахцёру». Таксама да лігі была далучаная каманды Акадэміі АБФФ.

Табліца рэдагаваць

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Маладэчна 6 5 1 0 11-3 16 Павышэньне ў Найвышэйшую лігу
2 Ліда 6 4 1 1 8-3 13
3 БАТЭ-2 6 4 1 1 12-8 13 Плэй-оф за месца ў Найвышэйшай лізе
4 Хваля 6 4 0 2 11-8 12
5 Макслайн 6 3 2 1 13-5 11
6 Ніва 6 3 2 1 12-9 11
7 Белшына 6 5 0 1 13-5 10
8 Дынама-Менск-2 6 3 1 2 8-5 10
9 Тарпэда-БелАЗ-2 6 2 1 3 11-14 7
10 Паперпрам 6 2 1 3 15-10 7
11 Астравец 6 2 1 3 5-9 7
12 Лякаматыў 6 1 3 2 8-9 6
13 Слонім-2017 6 1 2 3 6-11 5
14 Ворша 6 1 2 3 9-12 5
15 Баранавічы 6 1 2 3 3-9 5
16 АБФФ Ю-17 6 1 0 5 3-14 3
17 Шахцёр Петрыкаў 6 0 1 5 3-12 1 Паніжэньне ў Другую лігу
18 Энэргетык-БДУ 6 1 1 4 3-8 -6
Абноўленая пасьля гульняў 12 траўня 2024 году

Пры аднолькавай колькасьці пунктаў месца ў табліцы вызначаецца згодна з наступнымі крытэрамі:

  • вынікі гульняў між сабой (колькасьць пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў)
  • лепшая розьніца забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх гульнях чэмпіянату
  • большая колькасьць перамог ва ўсіх матчах чэмпіянату
  • большая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах чэмпіянату

Вынікі гульняў рэдагаваць

Гаспадары↓ \ Госьці→ АБФ Аст Бар БАТ Бел Вор Дын Лід Ляк Мак Мал Нів Пап Сло Тар Хва Шах Энэ
АБФФ Ю-17 2:1 0:4
Астравец 1:1 1:0 1:0
Баранавічы 0:2 2:1
БАТЭ-2 3:2 2:1
Белшына 1:0
Ворша 3:5
Дынама-Менск-2 0:0 1:2
Ліда 2:2 1:0
Лякаматыў 0:3 1:1
Макслайн 1:1 0:1
Маладэчна 3:1 2:1
Ніва 0:1 0:0
Паперпрам 1:2
Слонім-2017 0:2 2:3
Тарпэда-БелАЗ-2 1:1 1:8 2:3
Хваля 3:0 3:0
Шахцёр Петрыкаў 1:3 0:2 0:0
Энэргетык-БДУ 3:2 0:1

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць