Шахцёр Петрыкаў

беларускі футбольны клюб

«Шахцёр» — беларускі футбольны клюб зь Петрыкава, які ладзіць свае хатнія матчы на стадыёне Прыпяць. Закладзены ў 2020 годзе як фарм-клюб салігорскага «Шахцёру».

Шахцёр
Заснаваны 2020
Горад Петрыкаў, Беларусь
Стадыён Прыпяць
Умяшчальнасьць: 800
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 16 месца

Гісторыя рэдагаваць

У сьнежні 2019 году стала вядома, што салігорскі «Шахцёр» плянуе заявіць даччыную каманду ў Другую лігу[1]. У студзені 2020 году галоўным трэнэрам новай каманды стаў Сяргей Нікіфарэнка, які раней працаваў у структуры салігорскага клюбу[2]. Склад фарм-клюбу ўтварылі ў асноўным былыя рэзэрвісты салігорскага «Шахцёра», таксама былі запрошаныя і іншыя дасьведчаныя футбалісты. Некаторы час каманда рыхтавалася да новага сэзону ў Салігорску, а ў сакавіку 2020 году быў адкрыты новы стадыён «Прыпяць» у Петрыкаве[3], які і стаў хатнім.

«Шахцёр» адразу стаў адным з фаварытаў Другой лігі. Скончыўшы першую частку першынства 2020 году на другім месцы пасьля магілёўскага «Дняпра», «Шахцёр» упэўнена правёў фінальную частку і заняў другое выніковае месца, якое дазволіла выйсьці ў Першую лігу. У сэзоне 2021 году ў Першай лізе петрыкаўскі «Шахцёр» заставаўся фарм-клюбам салігорскага, аднак камплектаваўся ня толькі салігорскімі, але і іншымі, пераважна маладымі гульцамі. Каманда нестабільна правяла сэзон, чаргуючы пасьпяховыя адрэзкі з правальнымі, у выніку фінішавала ў сярэдзіне, на 7 месцы пры 12 удзельніках.

У сэзоне 2022 году «Шахцёр» хутка апынуўся сярод лідэраў турніру, значны час рухаўся на першым месцы. Каманда ўпэўнена змагалася з аўтсайдэрамі, дзе нярэдка перамагала з вынішчальным лікам, аднак матчы з асноўнымі канкурэнтамі атрымоўваліся горш. У верасьні 2022 году АБФФ афіцыйна паведаміла, што «Шахцёр» як фарм-клюб ня мае права ўзьняцца ў Найвышэйшую лігу[4], пасьля чаго петрыкаўская каманда прапусьціла наперад асноўных канкурэнтаў і фінішавала на трэцім месцы.

У пачатку 2023 году шмат гульцоў петрыкаўчан далучыліся да асноўнай каманды салігорскага «Шахцёра», як і галоўны трэнэр Станіслаў Сувораў. Склад быў амаль цалкам абноўлены, яго склалі выключна салігорскія выхаванцы з дубля і юнацкіх камандаў. Новым трэнэрам быў прызначаны Сяргей Лушчан, які раней працаваў зь юнакамі салігорцаў. Новая каманда ўжо не магла змагацца за высокія месцы і апынулася ў канцы табліцы. Пад канец сэзону вынікі сталі паляпшацца, але «Шахцёр» ня здолеў узняцца вышэй за 16-е месца пры 17 удзельніках.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Данііл Котаў 2007
3   Аб Данііл Падбярозны 2003
5   Аб Юры Басалыга 2004
6   Нап Дзьмітры Селіванаў 2004
7   Нап Мікіта Шаўла 2006
8   Нап Аляксей Гарост 2004
9   Нап Арсень Чакур 2005
10   Нап Ягор Грывенеў 2006
11   ПА Вячаслаў Прыгодзіч 2004
12   Нап Марк Буланаў 2005
13   Аб Максім Бурко 2004
14   Аб Сяргей Шаплыка 2004
15   Аб Павал Дубоўскі 2005
18   Аб Мікіта Коршун 2007
19   ПА Мікалай Сотнікаў 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Ягор Барадзін 2007
21   Нап Глеб Варкулевіч 2005
22   Аб Арцём Герасім 2007
24   Аб Ягор Стралкоўскі 2002
29   ПА Раман Сьцесік 2008
31   Бр Цімафей Ціхановіч 2005
35   Бр Ігар Малашчыцкі 2002
80   Аб Георгі Кукушкін 2005
99   Нап Станіслаў Стэфановіч 2004
  Бр Мікіта Доўнар 2006
  ПА Аляксандар Данілаў 2007
  ПА Арцём Курбачоў 2007
  ПА Ільля Селязьнёў 2007
  ПА Арцём Смальцар 2005
  ПА Марк Тычко 2006

Статыстыка рэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2020 Другая — група Б 2 20 16 1 3 80–16 49
Другая — фінальны этап 2 10 6 1 3 24–10 19
2021 Першая 7 33 13 7 13 50–56 46
2022 Першая 3 24 13 6 5 69–20 45
2023 Першая 16 32 6 4 22 33–72 22

Крыніцы рэдагаваць