Мінтаўт (Менталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Mandelt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mente + Walt
Minno + Taut
Іншыя формы
Варыянт(ы) Менталт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мінтаўт»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Манта або Мэнта (Manto, Mente) і Вальда або Валт (Waldo, Walt) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -менд- (-манд-, -мент-) паходзіць ад стараверхненямецкага menden 'весяліцца, цешыцца'[2] (этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Manc, Mencel, Mencelinus[3][a]), а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5]. Адзначалася германскае імя Mandelt[6].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[7], а аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) — ад гоцкага þiuda[8], германскага þeudo[9] 'род, народ'[10]. Такім парадкам, імя Мінтаўт азначае «памяць роду» (тое ж, што і імя Таўцімін)[11].

У Прусіі бытавалі імёны: Mente, Mindota / Myntete (1314 год), Mentemyl, Mantawte[12].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мінталта (Mintałto)[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Берната Минтовтовича (26 студзеня 1516 году)[14]; панъ Янъ Андреевичъ Менътолътъ (3 ліпеня 1578 году)[15]; панъ Криштовъ Яновичъ Минтовтъ (5 студзеня 1599 году)[16]; паномъ Гиляріушомъ Минтовтомъ Чижомъ — подкоморимъ Виленскимъ (3 сьнежня 1653 году)[17]; передь его милостью паномъ Гелярымъ Минтoвтомъ Чыжомъ — подкоморымъ воеводства Виленского и депутатомъ (10 чэрвеня 1665 году)[18]; Hylariusz Czyz Mintoft — podkomoгzy Wilenski (10 сакавіка 1669 году)[19]; паномъ Казимеромъ Минтовтомъ-Чижомъ, подкоморымъ Виленскимъ (14 лістапада 1671 году)[20]; Kazimierz Mintowt Czyż, podkomorzy i poseł województwa wileńskiego (27 траўня 1672 году)[21]; Kazimierz Mintowt Czyż — podkomorzy Wileński (5 чэрвеня 1673 году)[22]; пана Казимера Минтовта Чижа — подкоморого Виленского (4 ліпеня 1678 году)[23]; Albrycht Michał Mintowt (23 красавіка 1686 году)[24]; Mintowt Czyż (1690 год)[25]; Mintowtyszki (1744 год)[26]; Jan Mintowt x, Benedykt Mintowt x (21 жніўня 1780 году)[27][b].

Носьбіты рэдагаваць

  • Крыштап Янавіч Мінтаўт — зямянін Віленскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1599 годзе
  • Якуб Юр’евіч і Гендрута Якубаўна Мінтаўтовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1601 годзе[36]
  • Казімер Мінтаўт Чыж — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падкаморы віленскі ў 1672 годзе
  • Гіляры Мінтаўт Чыж ( 1669) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы лідзкі, чашнік, падсудак і падкаморы віленскі[37]

З XIV ст. прыдомкам Мінтаўт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Чыжоў гербу Гадземба[38].

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Таксама адзначалася германскае імя Mindilo[4]
  2. ^ Таксама:
    • Мінд (адзначалася германскае імя Mende[1]): Станиславъ Миндовичъ (1567 год)[28];
    • Ментвін (адзначалася старажытнае германскае імя Mantuvin[29]): Ментвино село (28 красавіка 1387 году)[30];
    • Мэндэр (адзначалася старажытнае германскае імя Mantarius[29], Mandhari[31]): земля Кисменова а Минъторова (1440—1492 гады)[32], Миколай Мантера (1567 год)[33], Menderyszki (1744 год)[26];
    • Ментарт: пан Менторт… Менторта (2 жніўня 1478 году)[34];
    • Мендрэк (адзначалася старажытнае германскае імя Mantharigus[29]): Щасный Мендрекъ (1567 год)[35]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1093, 1499.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 168.
  4. ^ Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 252.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 339.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
  9. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  12. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 55, 57, 60.
  13. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 225.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
  15. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 272 (1576—1579 гг.). — Менск, 2015. С. 128.
  16. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. — Вильна, 1875. С. 482.
  17. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 15. — Вильна, 1888. С. 52—53.
  18. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 386.
  19. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 191.
  20. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 15. — Вильна, 1888. С. 298.
  21. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 386.
  22. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 216.
  23. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 15. — Вильна, 1888. С. 391.
  24. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 349.
  25. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 98.
  26. ^ а б Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  27. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 324.
  28. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1025.
  29. ^ а б в Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1094.
  30. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 83.
  31. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 408.
  32. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  33. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1111.
  34. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 17.
  35. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1012—1013.
  36. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 259.
  37. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo smoleńskie 1650 r. — Warszawa, 2009. S. 69.
  38. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 79.

Літаратура рэдагаваць